Усяго патроху1919

«Кальянная» Івана Мураўёва

Пакуль медыкі хапаюцца за галаву, кіраўнік мінскай «Кальяннай №1» адчыняе ўстанову за ўстановай.

Кальян vs цыгарэты

Адразу папярэдзім: кальян — гэта далёка не «здаровая» альтэрнатыва цыгарэтам, як меркавалася раней. Хутчэй нааварот. Пра шкоду цыгарэт чулі ўсе. А за «сеанс» кальяна лёгкія чалавека праганяюць ў сотні (!) разоў больш дыму, чым ад адной скуранай цыгарэты.

Спачатку медыкі казалі, што

1 кальян па шкодным ўздзеянні параўнальны з 1000 цыгарэт.
Пазней, праўда, гэта лічба знізілася да 60 штук. Але нават у такім выпадку, уявіце, што цягам гадзіны-другой вы выкурылі ажно 3 пачкі цыгарэт.

Сталічны кальянны гуру Іван Мураўёў скептычна ставіцца да такіх разлікаў. Так, курыць шкодна. Але сур’ёзных навуковых абгрунтаванняў, каб параўноўваць кальян з n-най колькасцю цыгарэт, не было, кажа Іван.

Як з’явілася «Кальянная № 1»?

Да канца 90-х гадоў кальян быў у «спісе неўязных» тавараў на тэрыторыю Беларусі. Разам з наркотыкамі, выбухоўкай, зброяй і ядахімікатамі.
Першы кальян у Мінску з’явіўся ў 2002 годзе ў «Банана-кафэ» (што ў Траецкім прадмесці).

Тады Мураўёў са сваім сябрам-цёзкай Маслюковым (стваральнікам сеткі гарадскіх гульняў «Энкаўнтар») упершыню паспрабаваў экзатычную прыладу для курэння.

Праз нейкі час Мураўёў набыў сабе «шышу» (як яшчэ называюць кальян). Потым — яшчэ адну. Праз паўгода ў кватэры Івана было ўжо 10 кальянаў.
Так і з’явілся ідэя адчыніць кальянную.

Ажыццявіць сваю мару без вопыту і фінансаў (тады ён працаваў журналістам на радыё «Мінск») было нерэальна. Паступова

Мураўёў знаёміцца з людзьмі, што завозілі кальяны ў Беларусь, наладжвае кантанты з «акуламі» рэстараннага бізнэсу.

Не заглыбляючыся ў акалічнасці справы,

каб адчыніць установу грамадскага харчавання, трэба было заплаціць за права арэнды памяшкання каля 100 тысяч долараў.

Мураўёў разумеў, што не пацягне. І знайшоў больш танную альтэрнатыву — кальянны кейтэрынг. Маці дапамагла адкрыць сваю фірму. Так Іван з сябрам сталі аказваць рэстаранам паслугі па прадастаўленні ў арэнду кальянаў (з абслугоўваючым персаналам).

Першым кліентам стаў рэстаран «7 пакояў». Яго ўласнік, Павал Палонскі, паверыў хлопцам. І не прагадаў: кальян рабіўся мэйнстрымам, цікавасць да яго расла.

Нарэшце, Мураўёў знаёміцца з яшчэ адным уплывовым рэстаратарам — Аляксандрам Астрашэўскім (яму належаць «Стары Менск», «Лондан», «Грунвальд»
і іншыя ўстановы). Той прапанаваў здаць двум Іванам памяшканне пад кальянную.

Так у снежні 2010 года на Карла Маркса, 33 з’явілася «Кальянная № 1». Як кажа Мураўёў, гэта ўстанова хутчэй нагадвае клуб. Сталых наведвальнікаў тут — 40–50%. Сярод іх — музыка Уладзімір Пугач (гурт J-Mors), тэлевядучы Алег Ціткоў (праграма «Времечко»), іншыя «медыйшчыкі», сябры Івана.
(Мураўёў пэўны час працаваў на СТБ, затым — не Белсаце, з якім неўзабаве плануе новы праект). Такае «багемнае» месца для ўсіх.

Вясной 2011 года «Кальянная» страціла пастаяннага кліента палітыка Алеся Міхалевіча (прынамсі, на пэўны час). Вядома, што ён вялікі знаўца і аматар кальяна. Нават знаходзячыся ў «амерыканцы», Міхалевіч, згаджаючыся на супрацоўніцтва з КДБ, запрашае следчага на кальян за свой кошт.

Па чым «пакурыць»?

Смак кальяну залежыць ад складнікаў: водару табакі, якасці вугалю і таго, што заліта ў колбу: вада, малако, віно ці нават кока-кола. Гэта ўсё робіць кальян полем для эксперыментаў.

Звычайны кальян на вадзе каштуе 83 тысячы. На малацэ — 91 тысяча. На «фрукце» — 130 тысяч.
У апошнім выпадку замест глінянай шклянкі тытунь вам пакладуць у яблык ці грэйпфрут. Аднойчы Мураўёў забыўся шклянку і выкарыстаў для гэтага печаную бульбу. Кальян «Медуза» (чэскай вытворчасці) абыдзецца ў 350 тысяч.

Яшчэ адна «фішка» — кальян на алкаголі. У колбу з вадой (якая адыгрывае тую ж ролю, што фільтр у цыгарэтах) заліваюць алкагольны напой на выбар. Праўда, вопытныя кальяншчыкі, кажуць, што гэта прыдумка расейскага чалавека і адмоўна ставяцца да такой самадзейнасці.

У меню «Кальяннай» — каля 20 смакаў тытуню — ад разнастайных фруктаў да кавы і карыцы. Увогуле існуюць і больш дзіўныя смакі, напрыклад, часнака і агурка.

Мураўёў спрабаваў і сам вырабляць кальяны.
Замест колбаў у іх гліняныя гаршкі. І назву прыдумаў адпаведную, «беларускую»: «кальян-хата».

Нядаўна ў Гродне адкрылася «Кальянная № 4», філія мінскай.
На гэтым Іван спыняцца не збіраецца. На чарзе — Магілёў, Гомель, Брэст. У перспектыве — выхад за мяжу — у Маскву і Кіеў. «Кальянная нумар Н», як ні дзіва, можа стаць экспартным брэндам.

Каментары19

Украінскія эксперты разабраліся, з чаго зрабілі расійскі «Арэшнік»1

Украінскія эксперты разабраліся, з чаго зрабілі расійскі «Арэшнік»

Усе навіны →
Усе навіны

Дубль Аляксея Протаса забяспечыў «Вашынгтону» перамогу над «Лос-Анджэлесам»

СМІ расказалі пра даўгі беларускага блогера Улада Бумагі па расійскіх падатках2

Трамп пагражае вярнуць Панамскі канал пад кантроль ЗША. Панама выключае такую магчымасць7

Аргенцінскі падлетак напісаў план забойстваў па-беларуску і прынёс у школу зброю9

Брытанскі блогер, які змагаўся за беларускі ДНЖ і хадзіў да Кубракова, усё ж выехаў з Беларусі. Выпусцілі не з першай спробы16

Шрайбман адказвае, ці могуць перамовы па Украіне прайсці ў Беларусі11

Трамп заявіў, што чакае сустрэчы з Пуціным, каб хутчэй скончыць вайну ва Украіне15

Блогер паказаў, як выглядае найгоршая шаурма ў Мінску3

На вакзале ў Варшаве памёр беларус22

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Украінскія эксперты разабраліся, з чаго зрабілі расійскі «Арэшнік»1

Украінскія эксперты разабраліся, з чаго зрабілі расійскі «Арэшнік»

Галоўнае
Усе навіны →