Грамадства

Беларусы ў Лондане адзначылі Дзень Волі і ўзгадалі Сяргея Каваленку

У Лёндане брытанскія беларусы адзначылі Дзень Волі, 65-ю гадавіну заснаваньня Згуртаваньня беларусаў Вялікай Брытаніі і 70-годзьдзе літаратуразнаўцы і перакладчыка Джыма Дынглі.

Беларускі дом на лёнданскай Penn Road — будынак часоў віктарыянскай эпохі, яму ўжо паўтара стагодзьдзя, у 1946 годзе ён быў набыты беларусамі і тады ж перададзены толькі што ўтворанаму Згуртаваньню беларусаў Вялікай Брытаніі. Нядаўна тут зрабілі рамонт, і цяпер будынак ізноў стаў цэнтрам грамадзкага жыцьця мясцовай дыяспары. Гэтым разам дзесяткі беларусаў, якія сабраліся на Penn Road, сумясьцілі адзначэньне Дня Волі і 65-годзьдзя ўтварэньня свайго Згуртаваньня.

​Прысутных прывітала старшыня Згуртаваньня Алена Міхалюк, Павал Шаўцоў зачытаў зварот старшыні Рады БНР Івонкі Сурвілы. Айцец Аляксандар Надсан прачытаў малітву і выступіў з кароткім прывітальным словам, у якім прыгадаў Сяргея Каваленку: «

Каваленка не адзін, такія ахвярныя людзі ёсьць, яны рызыкуюць жыцьцём, каб жыла Беларусь. І хай Бог ім дапаможа», — сказаў айцец Надсан.

​Сябра Рады БНР Мікола Пачкаеў зрабіў гістарычнае спавешчаньне, распавёўшы пра лёсы некаторых заснавальнікаў Беларускай Народнай Рэспублікі. Брытанскія беларусы віталі гасьцей зь Менску — кіраўнікоў Згуртаваньня беларусаў сьвету «Бацькаўшчына» Алену Макоўскую і Ніну Шыдлоўскую. Ва ўрачыстасьцях узяў удзел былы амбасадар Вялікай Брытаніі ў Беларусі Браян Бэнэт.

А ў апошняй частцы імпрэзы прысутныя павіншавалі з 70-годзьдзем былога старшыню Англа-беларускага таварыства, перакладчыка Джыма Дынглі. Пра ягоныя заслугі як папулярызатара беларускай літаратуры казалі Караліна Мацкевіч і прафэсар Арнольд Макмілін.

Каментары

Цяпер чытаюць

Літоўскага блогера, які вазіў турыстаў у Чарнобыльскую зону, пасадзілі ў Беларусі за палітыку3

Літоўскага блогера, які вазіў турыстаў у Чарнобыльскую зону, пасадзілі ў Беларусі за палітыку

Усе навіны →
Усе навіны

Туск: Расія рыхтуецца да эскалацыі ў рэгіёне. Гэтая зіма будзе вырашальнай20

Памерла Галіна Філіпаўна з Гродна, якой летам 2020 года на ўсю краіну абураўся Лукашэнка17

Вяртанне Кашча, адмена русалак, наўе з Полацка, копша і вегелмоф. Што прапануе першы беларускі дапаможнік для перакладчыкаў фэнтэзі3

Беларускa прывяла дачку з сіняком у польскі садок. Неўзабаве дзіця забралі з сям'і6

Веданне чатырох моў можа амаладзіць мозг на 13 гадоў13

Зяленскі заявіў, што паставіў задачу запускаць па Расіі тысячу дронаў за дзень1

Рабаўнікі сярод белага дня выкралі з музея ў Вене калье з 600 дыяментамі4

У Растоўскай вобласці атакаваны склад Ozon. Пацярпелі сем чалавек2

Навукоўцы выявілі тры суперздольнасці, якія абараняюць кажаноў ад раку

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Літоўскага блогера, які вазіў турыстаў у Чарнобыльскую зону, пасадзілі ў Беларусі за палітыку3

Літоўскага блогера, які вазіў турыстаў у Чарнобыльскую зону, пасадзілі ў Беларусі за палітыку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць