Улада

Палітычная будучыня Казуліна

А.Лукашэнка даў устаноўку Л.Ярмошынай, што сядзела побач зь ім: “Ён атрымае паўтара працэнты галасоў”. І атрымае ж! — хто б сумняваўся. Кандыдат Казулін даказаў сваю сьмеласьць тэлевыступамі і паходам на “ўсебеларускі народны сход”. Ён выбраў нечаканую палітычную нішу радыкала-папуліста. Гэты вобраз цяжка памяняць. Гэта як Жырыноўскі, які зьнік бы з палітычнай сцэны, як толькі перастаў быць Жырыноўскім.

А.Лукашэнка даў устаноўку Л.Ярмошынай, што сядзела побач зь ім: “Ён атрымае паўтара працэнты галасоў”. І атрымае ж! — хто б сумняваўся.

Кандыдат Казулін даказаў сваю сьмеласьць тэлевыступамі і паходам на “ўсебеларускі народны сход”. Ён выбраў нечаканую палітычную нішу радыкала-папуліста. Гэты вобраз цяжка памяняць. Гэта як Жырыноўскі, які зьнік бы з палітычнай сцэны, як толькі перастаў быць Жырыноўскім.

Што чакае Казуліна пасьля 19 сакавіка? Разгледзім два варыянты: калі ён здымае сваю кандыдатуру і калі ён застаецца ў бюлетэні.

Калі Казулін застаецца — апытаньні грамадзкае думкі даюць яму большую папулярнасьць, чым у Гайдукевіча, але істотна меншую, чым у Мілінкевіча — для лукашыстаў ён спаліў масты і стаў асабістым ворагам, а для дэмакратычнай апазыцыі застаўся кандыдатам, што ўнёс раскол, тым самым абнізіўшы шанцы на перамогу над дыктатурай.

Казулін кроўна зацікаўлены ў перамозе беларускага майдану. Гэта дало б яму асабістую бясьпеку і лідэрства ў беларускай палітыцы, напрыклад, на чале папулісцкае прарасейскае партыі. Выхад Казуліна з кампаніі цяпер, калі магчымасьці для агітацыі практычна вычарпаныя, павялічыў бы шанцы на перамогу свабоды — проста таму, што галасы праціўнікаў Лукашэнкі не расьцярушваліся б, а выбар стаў бы ясьнейшы.

Але нават калі вулічны ціск на Лукашэнку акажацца беспасьпяховым, Казулін захоўвае выгадную пазыцыю чалавека, які рызыкаваў сабой у агітацыйнай кампаніі і ахвяраваў амбіцыямі дзеля дэмакратычнае справы.

Элегантным выхадам з кампаніі Казулін у кожным разе захоўвае сябе ў палітыцы пасьля 19 сакавіка.

Каментары

Цяпер чытаюць

Андрэя Пачобута памянялі на лукашэнкаўскіх шпіёнаў, арыштаваных у Польшчы31

Андрэя Пачобута памянялі на лукашэнкаўскіх шпіёнаў, арыштаваных у Польшчы

Усе навіны →
Усе навіны

У Віцебску на таргі выставілі аўтазак3

Біяграфічны фільм пра Майкла Джэксана б'е рэкорды глядацкіх сімпатый5

Літоўскія сілавікі раскрылі падрабязнасці пра падрыхтоўку палітычных забойстваў у Літве. Удзельнічалі і беларусы8

Хакеіст мінскага «Дынама» Віталь Пінчук пайшоў гуляць у НХЛ. Лукашэнка спадзяваўся, што ён не «збяжыць»4

У Польшчы стартавала тая самая спрэчная «гульня Мацкевіча» для беларускіх палітыкаў і актывістаў30

Прадстаўніца Мінздароўя: У Ксюшы з СМА станоўчая дынаміка, яна стала сама сядзець2

Мерц мяркуе, што Украіне ў абмен на шлях у ЕС давядзецца пагадзіцца са стратай тэрыторый22

У Магілёве з'явіцца свая версія мінскай «Пясочніцы»

Беларускі прыхільнік «рускага свету» ледзь не выступіў на канферэнцыі ў Літве. Яго выкраслілі ў апошні момант2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Андрэя Пачобута памянялі на лукашэнкаўскіх шпіёнаў, арыштаваных у Польшчы31

Андрэя Пачобута памянялі на лукашэнкаўскіх шпіёнаў, арыштаваных у Польшчы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць