Заклікі падзяляць спорт і палітыку могуць выклікаць толькі ўсмешку. Чым палітыка так правінілася?
І чаму б, напрыклад, не падзяліць спорт і эканоміку? Магчыма, рэч у тым, што спорт, асабліва ў Беларусі, стаў прытулкам для многіх эскапістаў — людзей, якія спрабуюць хоць неяк схавацца ад задушлівай рэальнасці. Таму любая спроба парушыць іх спакой (напрыклад, пытаннем Домрачавай пра
НаЗдаецца, нічога страшнага не спыталі. Найлепшая біятланістка краіны сказала, што абараняе колерыпрэс-канферэнцыі па выніках сезона Дар’і Домрачавай задалі пытанне прабел-чырвона-белы сцяг.
У Беларусі задаваць спартсмену пытанне нават з далёкім намёкам на палітыку — маветон.Гэта ўсё роўна, што спытаць у малазнаёмага чалавека пра памер зарплаты ці пацікавіцца ў дзяўчыны, колькі хлопцаў у яе было да вас. Хоць, як на мяне, спартсменаў можна пытацца пра што заўгодна (у рамках прыстойнасці, вядома. А палітыка няхай і брудная рэч, але не непрыстойная). Гэта публічныя асобы, іх меркаванне цікавае. Тым больш што права не адказваць на пытанні ў суразмоўцы ніхто адабраць не можа.
Падзяліць палітыку і спорт сёння немагчыма нават чыста паняткава. Таму што клубы вядуць «трансферную палітыку». А таксама цэнавую, маркетынгавую і г.д.
Чуць размовы пра тое, што «спорт —
Спартсмены выдатна разумеюць, хто іх корміць. І імкнуцца трымаць рот на замку па гэтай тэме. Калі «за» яшчэ час ад часу чуецца, то «супраць» — ніколі.
Палітычны складнік выклікае хваравітую рэакцыю не толькі ў спартсменаў, але і ў аматараў спорту. Некаторыя з іх, здаецца, не супраць адабраць у куміраў права быць грамадзянамі. Мабыць, лічаць, што тыя не павінны мець думкі па палітычных пытаннях, эканамічных, сацыяльных. Быццам спартсмены жывуць не ў адной з намі краіне і не залежаць ад тых жа працэсаў, што і мы. Можа, пазбавіць іх к чорту выбарчага права? Хоць рэакцыя на дэвальвацыю паказала, што спартсмены выдатна разумеюць нашы праблемы.
Шматлікімі прыхільнікамі хакеістам, футбалістам і іншым нібы выдаецца індульгенцыя на глупства і абыякавасць. Вы гуляйце, забівайце, а ўсё астатняе ўсё роўна.Можаце не ўмець чытаць і пісаць. Можаце спакойна глядзець на несправядлівасць. За вас прачытаюць і напішуць, а таксама вырашаць, што справядліва, а што не. Бо ў народзе спартсменаў часцяком успрымаюць як неадукаваных тумкалаў. Маўляў, камусьці адбілі галаву
Часам спартсменам такі стэрэатып выгадны, каб унікнуць адказу (выглядае гэта прыкладна так: «А чо,
Спартыўныя эскапісты баяцца, што спартсмены загавораць не толькі пра ачкі і секунды. І тады ў іх уяўную хатку ўварвецца жыццё ў розных сваіх праявах.
Змешванне палітыкі і спорту — не беларускае
Можа, не варта нам і спартсменам так ужо баяцца палітыкі?
Каментары