Культура1313

Ада Райчонак: Пакуль жывая, буду працаваць на карысць Беларусі

10 красавіка святкуе 75-годдзе Ада Райчонак, арганізатарка незалежнага культурнага жыцця на Віцебшчыне.

Ада Райчонак заснавала недзяржаўны музей у Германавічах, ладзіць мастацкія пленэры, бардаўскія фестывалі, навуковыя канферэнцыі, узначальвае культурна-асветніцкі цэнтр імя Драздовіча. У 2010-м германавіцкая асветніца стала лаўрэаткай прэміі імя Васіля Быкава «За свабоду думкі», якую ўручае «Рух за Свабоду». Як сталася, што настаўніца расейскай мовы з правінцыі глыбока зацікавілася беларускай культурай?

— Я даўно займалася краязнаўствам, мастацкай самадзейнасцю, — расказвае Ада Эльеўна. — Кіравала ансамблем «Германавіцкія вячоркі», які грымеў на ўсю вобласць. Рабіла школьны музей баявой славы… Аднойчы прыбег увечары школьны вартаўнік, кажа, што да мяне госці прыехалі, чакаюць у настаўніцкай.

Я прыйшла — а там моладзь. Незвычайная, яны ўсе размаўлялі па-беларуску. Мы з імі гутарылі аж да самай раніцы. Я падумала: нашы дзеці змагаюцца за Беларусь, а я што раблю?

— Вы заснавалі ў Германавічах два музеі. Распавядзіце, як гэта было.

— Спачатку, калі працавала ў школе, мае экспанаты стаялі ў класе — на вокнах, каля сценаў. Потым далі пакойчык, другі, а месца не хапала. Вырашылі падзяліць матэрыялы школьнага музея. Нам далі памяшканне ў палацы графаў Шыранаў. Гэта быў этнаграфічны музей, а ў школе застаўся музей баявой славы.

Пасля быў заснаваны другі музей — літаратурна-мастацкі, імя Міхася Райчонка. Выкупіла частку дома, музей адчыніўся 5 жніўня 2005 года. Дзясяткі карцін, і сотні кніг з аўтографамі.
Вельмі многія пісьменнікі са мной сябруюць, і дасылаюць мне новыя кнігі.

Да мяне прыязджаюць людзі не толькі з нашых мясцовасці, але і з гарадоў.

Моладзь прыязджае, ветэраны прыязджаюць. З Магілёва, Полацка, Наваполацка, Віцебска.

— А як узнік культурна-асветніцкі цэнтр імя Язэпа Драздовіча?

— Маё выхаванне беларускае завяршыў Алесь Марачкін.
Ён падштурхнуў мяне займацца творчасцю Драздовіча. Так узнік культурна-асветніцкі цэнтр імя Язэпа Драздовіча.
Калі пачалі працаваць, амаль ніхто не ведаў, хто такі Драздовіч, толькі старэйшыя жыхары памяталі.
Нават дэкан мастацка-графічнага факультэта Віцебскага універсітэта не ведаў, хто такі Язэп Драздовіч. Пачалі ладзіць мастацкія пленэры, конкурсы дзіцячых малюнкаў, прысвечаных мастаку. Правялі дзевятнаццаць драздовіцкіх пленэраў.
Пры нашым удзеле з’явілася скульптурная кампазіцыя ў Мінску ў Траецкім перадмесці — «Вечны вандроўнік». Так мы вярнулі з небыцця імя Язэпа Драздовіча.

Мой сын Міхась быў першым старшынём цэнтра імя Драздовіча. Ён быў паэт, пісьменнік, краязнаўца. Працаваў выкладчыкам Віцебскага ўніверсітэта, вучыўся ў аспірантуры. Ніколі не размаўляў на рускай мове. Калі ў размове з ім хоць адно слова расейскае ўстаўлю, заўсёды казаў: «Мама, калі ты навучышся размаўляць па-людску

…Ён трагічна загінуў у 1999 годзе. Пасля гэтага я ўзначальваю Цэнтр Драздовіча.

— Дзе Вы бярэце сілы для сваёй працы?

— Я працягваю справу Міхася, нябожчыка. Я яму слова дала, што працягну яго справу, пакуль маю сілы.

— Якія маеце планы ў грамадскай, культурніцкай дзейнасці?

— Працаваць на карысць Беларусі, пакуль жывая. Зараз вось рыхтуюся да бардаўскага фэсту. Бліжэйшым часам будуць праведзеныя краязнаўчая канферэнцыя і мастацкі пленэр. Ну, і як заўсёды, экскурсіі па музеі. Лета пачнецца, пачнуць прыязджаць людзі ў музей.

* * *

Ада Райчонак нарадзілася 10 красавіка 1937 у Віцебску. У 1943, у шасцігадовым узросце, разам з маці трапіла ў канцэнтрацыйны лагер каля Лепеля. Цудам уратавалася ад расстрэлу ў чэрвені 1944. У 1957 скончыла Полацкую педагагічную вучэльню, у 1966 — Пскоўскі педагагічны інстытут.

Працавала настаўніцай расейскай мовы і літаратуры ў мястэчку Германавічы Шаркаўшчынскага раёна. З пачатку 1990-х актыўна займаецца культурніцкай дзейнасцю.

Заснавальніца этнаграфічнага музея імя Язэпа Драздовіча і прыватнага літаратурна-мастацкага музея імя Міхася Райчонка. З 1999 года — старшыня грамадскай арганізацыі «Культурна-асветніцкі цэнтр імя Язэпа Драздовіча. Сябра Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны і Партыі БНФ.

У 2009 рэжысёр Уладзімір Колас зняў дакументальны фільм «Галерэя Ады», у якім распавёў пра дзейнасць Ады Райчонак. Фільм быў паказаны ў розных краінах свету, атрымаў шэраг узнагародаў.

У 2010 годзе Ада Райчонак стала лаўрэаткай прэміі імя Васіля Быкава «За свабоду думкі».

Каментары13

Цяпер чытаюць

Памятаеце Асоль Слівец? Жыццё фрыстайлісткі змянілася да непазнавальнасці, цяпер яна Абігаль5

Памятаеце Асоль Слівец? Жыццё фрыстайлісткі змянілася да непазнавальнасці, цяпер яна Абігаль

Усе навіны →
Усе навіны

У Расіі патануў у ванне былы намеснік міністра юстыцыі9

ЗША настойваюць, каб у новай дамове аб кантролі над ядзернымі ўзбраеннямі акрамя Расіі быў і Кітай

Ціханоўская шукае ў Варшаве касметолага і трэнера па боксе31

Трамп адкрыта выказаў падтрымку Віктару Орбану на выбарах4

Форма зборнай Гаіці выклікала сапраўдны фурор на Зімовых Алімпійскіх гульнях. Але яе ледзь не забаранілі2

Еўракамісія прадставіла прапановы па 20‑м пакеце санкцый супраць Расіі. Яго маюць прыняць да гадавіны вайны

Калеснікава падзякавала за падтрымку і кілаваты цеплыні і святла, якія яны адчула ў апошнія дні12

«Гэта ж махінацыя». Беларуска дапамагла сяброўцы зрабіць польскую візу і атрымала галаўны боль з банкам5

Франак Вячорка і Аляксандр Дабравольскі пераязджаюць у Варшаву разам з Ціханоўскай26

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памятаеце Асоль Слівец? Жыццё фрыстайлісткі змянілася да непазнавальнасці, цяпер яна Абігаль5

Памятаеце Асоль Слівец? Жыццё фрыстайлісткі змянілася да непазнавальнасці, цяпер яна Абігаль

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць