Здарэнні44

Аўтобус з мінай у Вільню прыехаў не з Мінска, а з Палангі

Сумка з небяспечным грузам магла трапіць туды на тэрыторыі Літвы.

Аб гэтым Еўрарадыё расказаў Арунас Індрашус, генеральны дырэктар кампаніі TOKS, якой належыць аўтобус.

«Ёсць маршрут — Мінск-Паланга. Адзін аўтобус абслугоўваў у пятніцу гэты маршрут. У 12.30 ён выехаў з Вільні ў Мінск, а потым, у 18.40 выехаў у Літву. У 22.30 ён быў у Вільні, тут замяніліся кіроўцы і ён паехаў на Палангу, а раніцай адтуль вярнуўся ў Вільню».

Спадар Арунас распавёў, што сумка з мінай магла трапіць у аўтобус у Вільні, альбо на нейкім са шматлікіх прыпынкаў па шляху да Палангі.

Кіроўца знайшоў сумку яшчэ ў Паланзе, але вырашыў яе прывезці ў Вільню і толькі там адкрыў.

Іншыя падрабязнасці здарэння не раскрываюцца ў інтарэсах следства. Усе тры кіроўцы, якія працуюць на гэтым аўтобусе, застаюцца на свабодзе. З імі працуе паліцыя.

Намеснік кіраўніка Ашмянскай мытні Сяргей Самушчаў падцвердзіў Еўрарадыё, што аўтобус з мінай у Вільню прыехаў не са сталіцы Беларусі, а з Палангі.

Разам з тым ён адмовіўся каментаваць тое, якім чынам праводзіўся надгляд аўтобуса на шляху з Мінска.

Нагадаем, што у суботу ранкам на аўтавакзале Вільні была знойдзеная сучасная супрацьтанкавая міна. Першапачаткова паведамлялася, што у сталіцу Літвы яе прывёз аўтобус Мінск-Вільня. Кіроўца нібыта пагадзіўся прывезці перадачу са сталіцы Беларусі, а калі аддаваў яе у Вільні, то зазірнуў унутр і выклікаў паліцыю.

Каментары4

Цяпер чытаюць

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу3

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу

Усе навіны →
Усе навіны

Другая пятля на шыі сусветнага гандлю. Хусіты пагражаюць закрыць Чырвонае мора5

Як каралева голых землякопаў падтрымлівае сваю калонію бясплоднай3

У Берліне аўтамабіль урэзаўся ва ўдзельнікаў ЛГБТ-прайда15

«Замарозка немагчымая, пакуль Расія не дасягнула сваіх мэтаў». У Крамлі адказалі на прапанову Такаева9

Індыйскія «тараканы» масавымі пратэстамі дабіліся адстаўкі міністра адукацыі2

Каля берагоў Пуэрта-Рыка знайшлі самалёт, які разбіўся 74 гады таму1

У Тбілісі знясуць архітэктурны аб'ект, які павінен быў стаць адным з сімвалаў горада16

Wildberries пасля ўкраінскіх атак выдаліў раздзел «Усё для СВА»4

На Гродзеншчыне вайсковыя камісары адправіліся вучыць сялян збіраць ураджай12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу3

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць