Эканоміка

Пераезд прадпрымальнікаў Чэрвеньскага рынку на новае месца пачнецца ў чэрвені

Пра гэта паведаміў на прэс-канферэнцыі ў Мінску 19 красавіка старшыня Мінскага сталічнага саюза прадпрымальнікаў і работадаўцаў Уладзімір Карагін.

Паводле яго слоў, летась паміж бізнес-саюзамі і сталічнымі ўладамі былі дасягнутыя дамоўленасці аб пераносе рынку. Мінскі сталічны саюз прадпрымальнікаў і работадаўцаў, Беларускі саюз прадпрымальнікаў і Рэспубліканская канфедэрацыя прадпрымальніцтва ўзялі на сябе абавязак па стварэнні новай пляцоўкі для пераносу Чэрвеньскага рынку, а горад — па даванні бізнес-саюзам зямлі як для новага рынку, гэтак і будаўніцтва бізнес-цэнтра для бізнес-саюзаў.

«Бізнес-саюзы ўсё жыццё з’яўляюцца арандатарамі. І, вядома, мы былі зацікаўленыя гэтую сітуацыю змяніць. З будаўніцтвам бізнес-цэнтра гэта пытанне адпадзе», — зазначыў Карагін.

Новы Чэрвеньскі рынак размесціцца на месцы былога разваротнага тралейбуснага кальца на перасячэнні вул. Маякоўскага і завулка Маякоўскага. Недалёка будзе пабудаваны і бізнес-цэнтр.

Для рэалізацыі гэтага праекта БСП, РКП і МССПіР яшчэ летась стварылі сумеснае прадпрыемства. Паміж прадпрыемствам і Мінгарвыканкамам быў падпісаны інвестыцыйны дагавор аб пераносе Чэрвеньскага рынку і будаўніцтве грамадска-гандлёвага цэнтра.

Як зазначыў Карагін, агульны кошт праекта больш як 8 млн. долараў. «Дакладную суму назваць цяжка. З самага пачатку на будаўніцтва пляцоўкі будучага рынку, напрыклад, прадугледжвалася выдзеліць 500 тыс. долараў. У выніку затраты склалі 1,7 млн.», — сказаў ён.

Паводле слоў кіраўніка МССПіР, фінансаванне праекта вядзецца за кошт уласных сродкаў членаў бізнес-саюзаў і прыцягнутых замежных інвестыцый. «Грошы ўжо паступаюць адпаведнымі траншамі, але пазней інвестару будуць у поўным аб’ёме вернутыя яго затраты», — заявіў Карагін. Ён падкрэсліў, што праект акупны. Яго стопрацэнтнымі ўласнікамі будуць беларусы.

Паводле слоў Карагіна, заказчыкам удалося зрабіць больш танным кошт праекта дзякуючы прыцягненню да яго рэалізацыі кампаній — членаў бізнес-саюзаў. «У нас ёсць свае спецыялісты па ўсіх кірунках: праекціроўшчыкі, будаўнікі, вытворцы будматэрыялаў», — падкрэсліў ён, зазначыўшы, што бізнес-саюзы, у адрозненне ад іншых рынкаў, не прыцягвалі на рэалізацыю праекта сродкі прадпрымальнікаў.

Да 1 чэрвеня тэрыторыя рынку павінна быць гатова для пераезду ІП. Паводле слоў Карагіна, жаданне працаваць на новым месцы выказалі прыкладна 700 прадпрымальнікаў Чэрвеньскага рынку. Арэндадаўцы паабяцалі, што стаўкі арэнды для ІП будуць не вышэйшыя, чым на іншых рынках. Увесь праект разлічаны на 2–2,5 года.

Каментары

Цяпер чытаюць

Калеснікава: У 2020‑м я змагалася не супраць Лукашэнкі, а за людзей, свабоду і свабодныя выбары60

Калеснікава: У 2020‑м я змагалася не супраць Лукашэнкі, а за людзей, свабоду і свабодныя выбары

Усе навіны →
Усе навіны

Паляк хацеў трапіць у Беларусь, пералезшы цераз плот у Літве3

Пентагон апублікаваў другую частку рассакрэчаных матэрыялаў пра НЛА4

У Расіі вінавацяць УСУ ва ўдары па інтэрнаце з падлеткамі. Украінцы адмаўляюць4

У Гродне качка вывела качанят на чацвёртым паверсе аднаго з дамоў. Вышыня аказалася празмернай1

Каля «Першага нацыянальнага гандлёвага дома» ў Мінску тэстуюць новыя святлафоры ФОТЫ2

У Расіі цалкам забаранілі армянскую мінералку «Джэрмук»5

«Накіраваў аўтамабіль у бок паліцыянтаў». У польскай пракуратуры пракаментавалі справу са стральбой па беларусе ў Польшчы12

Усе беларускія банкі пачнуць сачыць за месцазнаходжаннем кліентаў? Альфа-банк ужо папярэдзіў, адмовіцца немагчыма20

Трэнера зборнай Беларусі па пляжным футболе прызналі найлепшым у свеце1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Калеснікава: У 2020‑м я змагалася не супраць Лукашэнкі, а за людзей, свабоду і свабодныя выбары60

Калеснікава: У 2020‑м я змагалася не супраць Лукашэнкі, а за людзей, свабоду і свабодныя выбары

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць