Улада4040

Лукашэнка: «Яшчэ адзін ціск — і тыя балбатуны, якія выйшлі на свабоду, вернуцца ў калонію»

Лукашэнка заяўляе: той, хто не напісаў прашэння, на волю не выйдзе.

Памілаваныя апазіцыянеры [былы кандыдат у прэзідэнты Андрэй Саннікаў і яго давераная асоба на выбарах Зміцер Бандарэнка, выйшлі на свабоду 14 і 15 красавіка — НН] выйшлі на волю не з-за ціску Еўрасаюза, заявіў сёння Аляксандр Лукашэнка, адказваючы на пытанні журналістаў пасля ўдзелу ў рэспубліканскім суботніку, паведамляе БелТА.

«Не напісалі б прашэння аб памілаванні — сядзелі б да гэтага часу, і тыя, хто там застаўся і не напісаў гэты зварот на імя прэзідэнта, будуць сядзець. Вось і ўсё. Ніхто на мяне тут не націсне», — сказаў ён.

Пры гэтым Лукашэнка папярэдзіў «Яшчэ адзін ціск — і тыя балбатуны, якія выйшлі на свабоду і павінны сказаць дзякуй, што з імі так абышліся, могуць вярнуцца зноў у калонію».

«Яны проста, напэўна, прагнуць гэтага. Больш сумленна было б па-мужчынску прыйсці да кагосьці там ці намякнуць: маўляў, ужо надакучыла на волі, мы палітвязні, вярніце нас назад», — сказаў ён.
«Таму мы тут ціску ніякага не пацерпім. Да гэтага я казаў, пры якіх умовах яны могуць выйсці на волю», — дадаў ён.

У той жа час Лукашэнка расказаў, што, прымаючы рашэнні аб памілаванні, улічваў асабістыя аспекты: наяўнасць маленькага дзіцяці ў аднаго з вызваленых [Саннікаў] і праблемы са здароўем у іншага [Бандарэнка].

«Не было б малога ў аднаго, а ў другога спіна раптам не захварэла (там ён ужо рачкам хадзіць не мог, поўзаў, праўда, тут, як выйшаў, пабег) я б, можа быць, нават і не рэагаваў так на іх просьбы. Падумаў, добра, няхай яны будуць у сваіх сем’ях», — сказаў ён.

«Але будуць плявузгаць языкамі — вернуцца назад. Вось і ўвесь будзе ціск», — сказаў ён.

«Калі хочуць вярнуцца ў калонію, хай скажуць. Два словы, дзве гадзіны. І мы іх зноў туды вернем, калі яны хочуць гэтага», — дадаў ён.

«Непрыгожа прэзідэнту гэтым займацца. Трэба заканчваць гэтыя справы, А то іх, ці бачыце, выпусцілі, а 20, 30 тыс. зняволеных сёння такія льготы не атрымалі. Гэта нармальна, гэта справядліва з боку прэзідэнта?».

«Таму не слухайце, што нехта націснуў і г.д. Любы ціск бокам выйдзе»,
— папярэдзіў Лукашэнка.

«. Вось яны зараз кажуць: націснулі, таму паслоў упусцілі.

Мы, наадварот, паслам сказалі: хлопцы, вы паехалі, пабудзьце там, паслы сёння выказалі пажаданне вярнуцца сюды.
Але трэба ж перакуліць сітуацыю, каб нібыта захаваць твар», — сказаў ён.

Каментары40

Беларусы на першым месцы ў рэгіёне па смяротнасці ад хвароб сэрца і сасудаў12

Беларусы на першым месцы ў рэгіёне па смяротнасці ад хвароб сэрца і сасудаў

Усе навіны →
Усе навіны

У Францыі шасцярых грузінаў асудзілі за любоў да рускай класікі2

У Гомелі пенсіянер паўстагоддзя захоўваў рэвальвер узору 1895 года. На яго данёс сын5

«Лепш выкінуць, чым аддаць?» Фермер паказаў, як выкідае клубніцы, і выклікаў абурэнне17

«Я 400 даляраў аддала, каб іх патруціць, а людзі гадуюць!» Кім людзі замяняюць катоў і сабак праз алергію

«Кітаянка» абяцала навучыць жыхара Добруша добра зарабляць. Але зарабіла толькі сама

«Саўдэпаўскі адпачынак па кошце пяці зорак у Турцыі». Беларуска выклікала дыскусію, раскрытыкаваўшы санаторый на Нарачы12

У Шумілінскім раёне да школы прыйшло медзведзяня ВІДЭА1

Офіс Ціханоўскай: Паводзіны Харысавай нельга апраўдаць ціскам34

Трамп заявіў, што пагадненне ЗША з Іранам плануецца падпісаць у нядзелю1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларусы на першым месцы ў рэгіёне па смяротнасці ад хвароб сэрца і сасудаў12

Беларусы на першым месцы ў рэгіёне па смяротнасці ад хвароб сэрца і сасудаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць