Улада55

Сілуанаў: Беларусь не выконвае ўмоваў крэдыту Антыкрызіснага фонду ЕўрАзЭС

Пра гэта міністр фінансаў Расіі заявіў 23 красавіка, выступаючы ў нью-ёркскай Радзе па міжнародных адносінах, перадае ІТАР-ТАСС.

«Апошні раз, калі мы збіраліся ў рамках Антыкрызіснага фонду і глядзелі праграму выканання Беларуссю пераліку мер, якія з’яўляюцца падставай для вылучэння чарговага траншу, у мяне з’явілася некалькі пытанняў, і я прапанаваў ўдакладніць саму праграму. Акрамя таго, нават па дзеючых параметрах гэтай праграмы не ўсе паказчыкі выконваюцца Беларуссю. У першую чаргу, гаворка ідзе аб’ёме крэдытавання эканомікі Нацбанкам», — сказаў Антон Сілуанаў.

Па словах кіраўніка расійскага Мінфіна, у Беларусі цяпер няма праблемы з разлікамі па валютных абавязацельствах. «Яны атрымалі дастаткова валюты за прыватызацыю часткі сваіх аб’ектаў. Таму праблема дастатковасці золатавалютных рэзерваў у Беларусі цяпер не стаіць», — адзначыў Сілуанаў.

Ён таксама дадаў, што Беларусь не звярталася да Расіі з просьбай паскорыць прыняцце рашэння аб выдзяленні чарговага траншу аб’ёмам 440 млн даляраў. «Гэтае пытанне будзе разглядацца ў звычайным парадку», — сказаў міністр.

Каментары5

Цяпер чытаюць

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень11

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень

Усе навіны →
Усе навіны

Дзяўчына стварае мілыя ВІДЭА з беларускіх гарадоў у стылі гульні The Sims

Зборную Англіі абакралі на чэмпіянаце свету па футболе5

Украінскі баксёр Усік сустрэўся з Трампам у Белым доме2

Зборная ЗША з буйным лікам перамагла Парагвай1

Новы трэнд — не расчэсвацца. Вось што трэба пра яго ведаць18

Канада і Боснія згулялі першы матч на чэмпіянаце свету ўнічыю

У Мінску адкрыюць «музычную лаўку» памяці Уладзіміра Мулявіна

Бізнэсмен-рытуальшчык пагарэў на тым, што працаўладкоўваў толькі жанчын3

Што гэта за 196 палітвязняў, пра вызваленне якіх заявілі прапагандысты?2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень11

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць