Грамадства

Сёлетняя амністыя можа не распаўсюджвацца на Алеся Бяляцкага

Сёлетняя амністыя можа не распаўсюджвацца на зняволенага праваабаронцу Алеся Бяляцкага. Пра гэта паведаміў праваабаронец-вясновец Валянцін Стэфановіч.

«Як правіла, Закон аб амністыі прадугледжвае катэгорыі зняволеных, на якія амністыя не распаўсюджваецца. Напрыклад, калі асуджаны не стаў на шлях выпраўлення ці парушаў рэжым утрымання. А таксама, як правіла,

указваецца ў якасці падставы нераспаўсюду амністыі тое, што ў дачыненні асобы ёсць матэрыяльныя прэтэнзіі ды пазовы, не пагашаныя на момант прыняцця закону, –
гаворыць Валянцін Стэфановіч. – Тэарэтычна гэта можа стварыць такую сітуацыю, што амністыя не будзе распаўсюджвацца на Алеся Бяляцкага. Хаця калі б распаўсюджвалася, то з ягонага тэрміну маглі б зняць год».

Суд Першамайскага раёну Менску пастанавіў, што Алесь Бяляцкі мусіць выплаціць яшчэ Br 140 млн, задаволіўшы такім чынам грамадзянскую позву падатковай інспекцыі.
Паседжанне суда адбылося 29 сакавіка ў адсутнасць Бяляцкага. Гаворка ідзе пра грашовыя сродкі, якія пералічваліся на замежныя рахункі Алеся Бяляцкага ды прызначаліся на аказанне падтрымання ахвярам палітычных рэпрэсіяў – выплату штрафаў, аплату адвакатаў. Суд палічыў гэтыя грошы асабістым прыбыткам Бяляцкага ды абавязаў яго сплаціць падатак. Пры гэтым суму «прыбытку» праіндэксавалі, з-за чаго яна падвоілася. На гэтую суму падаткавікі і суд налічылі пеню. Судовае рашэнне пакуль не ўступіла ў законную сілу.

Валянцін Стэфановіч мяркуе, што сама індэксацыя сумы, якую суд палічыў нанесенаю стратаю, не законная.

«Падатковы кодэкс не прадугледжвае ніякіх варыянтаў мадэрнізацыі сумы запазычанасці, акрамя як пеня. Сума запазычанасці і пеня – гэта можа быць, але сума запазычанасці, праіндэксаваная ў 2,5 разы, і пеня – гэта, я лічу, абсалютна незаконна і беспадстаўна», – падкрэслівае праваабаронца.

Цяпер Алесь Бяляцкі падаў дадатак да нагляднай скаргі на імя старшыні Менскага гарадскога суда, дзе таксама ставіцца пытанне пра гэтыя выплаты, паведаміў Валянцін Стэфановіч.

Алесь Бяляцкі – віцэ-прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека, кіраўнік закрытага ўладамі праваабарончага цэнтру «Вясна» – асуджаны на 4,5 гады пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасці. Суд Першамайскага раёну Менску прызнаў яго вінаватым ва ўтойванні прыбыткаў у асабліва буйным памеры.

Каментары

Цяпер чытаюць

Адпачынак для бясстрашных і беспрынцыповых: што цяпер з турамі з Беларусі ў Крым?9

Адпачынак для бясстрашных і беспрынцыповых: што цяпер з турамі з Беларусі ў Крым?

Усе навіны →
Усе навіны

Адны нічыі. Вынікі футбольнай ночы на мундыялі1

Як палепшыць начны сон немаўляці? Дапаможа бацька3

Самец беларускай рысі вельмі здзівіў навукоўцаў2

Фатограф з Калінкавічаў засудзіў Маскоўскі заапарк, які выкарыстаў без дазволу яго фота норкі2

«Гэта яго падушка бяспекі». На трасе пад Мінскам заўважылі незвычайны спосаб перавозкі шын2

У ЗША разбіўся стратэгічны бамбардзіроўшчык6

Лукашэнка ўвязаў вызваленне палітвязняў з адкрыццём амерыканскага пасольства і фінансавымі пытаннямі4

Лукашэнка ўпершыню заклікаў і Расію «пайсці на кампраміс»7

Лукашэнка папрасіў прабачэння ў Зяленскага32

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Адпачынак для бясстрашных і беспрынцыповых: што цяпер з турамі з Беларусі ў Крым?9

Адпачынак для бясстрашных і беспрынцыповых: што цяпер з турамі з Беларусі ў Крым?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць