Лукашэнка: Пра новыя льготы афганцам мовы быць не павінна
«Як ні горка казаць, але шэрагі ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны радчэюць. Гэта працэс натуральны. Таму эстафету патрыятычнага выхавання моладзі трэба браць вам», — падкрэсліў Лукашэнка, звяртаючыся да прадстаўнікоў Беларускага саюза ветэранаў вайны ў Афганістане.
Адно з пытанняў, якое знаходзілася ў цэнтры ўвагі на сустрэчы, — адрасная сацыяльная падтрымка афганцаў. «Вы — актыў грамадскага аб’яднання. І павінны ведаць усе праблемы і канкрэтныя патрэбы членаў вашага саюза. А для таго каб яны вырашаліся, неабходна больш энергічна ўзаемадзейнічаць, перш за ўсё з прадстаўнікамі органаў улады на месцах», — сказаў Лукашэнка.
Разам з тым ён падкрэсліў, што не павінна быць размовы аб даванні новых ільготаў. «Я прыхільнік, каб дапамагаць тым, каму трэба дапамагчы: інвалідам, абяздоленым людзям, якія не могуць самі зарабляць.
У нас таксама такіх нямала, і мы трацім на гэта немалыя грошы, і расходы будуць павялічвацца. Мы не можам кінуць бяздомных, інвалідаў, аслабленых, састарэлых, якія не могуць зарабляць»,— падкрэсліў кіраўнік дзяржавы, дадаўшы, што «ў афганскі рух у асноўным уваходзяць людзі моцныя, здольныя самастойна зарабляць». Таму роля дзяржавы павінна заключацца ў тым, каб даваць ім магчымасць праяўляць уласную ініцыятыву, рэалізоўваць праекты, скіраваныя на паляпшэнне жыцця
Кіраўнік дзяржавы таксама звярнуў увагу на неабходнасць павышэння статусу
На жаль, у шэрагах афганцаў ёсць тыя, хто правакуе раскол. Праўда, іх нямнога, адзінкі, але яны ёсць», — канстатаваў Лукашэнка.На яго думку, вельмі важна, каб у наш час «тон задавалі людзі патрыятычных перакананняў, а не падпявалы «пятай калоны». «І сіла вашага саюза, і сіла ўсёй краіны — у адзінстве. Нездарма кажуць: адзін у полі не воін. Думаю, што вы павінны дэманстраваць яднанне і ўзаемадапамогу», — сказаў кіраўнік дзяржавы.
Ён упэўнены, што адной з асноўных мэтаў саюза павінна стаць згуртаванне шэрагаў, аб’яднанне ўсіх
Што тычыцца ў цэлым дзяржаўнай падтрымкі
Каментары