Месцазнаходжанне затрыманых учора моладзевых актывістаў не вядомае
Праваабаронцы і сябры дагэтуль не могуць адшукаць актывістаў зарэгістраванай у Чэхіі грамадскай арганізацыі «Малады Фронт» Рамана Васільева, Змітра Крамянецкага і Мікалая Дземідзенку, якіх затрымалі ўчора і нібыта даставілі ў РУУС Фрунзенскага раёна.
14 мая ў кватэру, якую здымаюць актывісты МФ, уварваліся супрацоўнікі міліцыі. Міколу Дземідзенку, Змітра Крамянецкага і Рамана Васільева збілі, а потым адвезлі ў невядомым напрамку.
Дзяжурныя сталічных аддзяленьняў міліцыі не падцвярджаюць знаходжанне актывістаў у РУУСах. Няма іх і ў Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсціна.
Актывісты «Маладога фронту» звязваюць напад на кватэру з вывешаным учора на вуліцы Няміга ў Менску
Каментары