Грамадства77

Новы законапраект у Беларусі скарачае тэрміны «адседкі» за эканамічныя злачынствы

Праваахоўныя органы Беларусі распрацавалі дапаўненні.

Праваахоўныя органы Беларусі распрацавалі законапраект «Аб унясенні дапаўненняў і зменаў у Крымінальны, Крымінальна-працэсуальны, Крымінальна-выканаўчы кодэксы Беларусі, а таксама Кодэкс аб адміністрацыйных правапарушэннях». Пра гэта паведаміла на брыфінгу начальнік аддзела працэсуальнага кантролю за расследаваннем злачынстваў супраць уласнасці Следчага камітэта Беларусі Наталля Андрэева.

«Гэты законапраект прадугледжвае перагляд існай сістэмы крымінальнай адказнасці за правапарушэнні ў галіне прадпрымальніцкай дзейнасці, яго нормы накіраваныя на забяспечанне сувымернасці адказнасці характару правапарушэння і ступені прынесенай шкоды», — растлумачыла прадстаўнік Следчага камітэта.

У падрыхтаваным законапраекце аптымізаваныя тэрміны пакарання ў выглядзе пазбаўлення волі за шэраг злачынстваў супраць уласнасці і парадку ажыццяўлення эканамічнай дзейнасці. У санкцыі ўведзеныя альтэрнатыўныя пазбаўленню волі віды пакарання, істотна пашыраныя забароны на выкарыстанне ў якасці меры стрымання заключэння пад варту. «Мы імкнемся да таго, каб заключэнне пад варту стала выключнай мерай пакарання», — падкрэсліла Наталля Андрэева.

У выпадку прыняцця праекта закона меру стрымання ў выглядзе заключэння пад варту нельга будзе выкарыстаць у дачыненні да асобаў, падазраваных ці абвінавачаных у здзяйсненні менш цяжкіх злачынстваў (за выключэннем кантрабанды і легалізацыі матэрыяльных каштоўнасцяў, набытых злачынным шляхам). «Вядома ж, гэта дапушчальна толькі ў тым выпадку, калі падазраваны альбо абвінавачаны не хаваецца ад органаў правапарадку, высветленая яго асоба і чалавек мае пастаяннае месца жыхарства ў Беларусі», — удакладніла начальнік аддзела працэсуальнага кантролю.

Змены закрануць і ўмовы прымянення меры стрымання ў выглядзе закладу. Законапраектам прадугледжаная магчымасць выкарыстання закладу і пры адсутнасці поўнага пакрыцця шкоды, прынесенай падазраваным.

Наталля Андрэева таксама паведаміла, што Следчы камітэт ужо дамогся значных вынікаў па павышэнні якасці папярэдняга следства. Адзначаецца агульная тэндэнцыя да памяншэння ліку зарэгістраваных злачынстваў. За 4 месяцы гэтага года іх агульная колькасць зменшылася на 10%, а колькасць асабліва цяжкіх злачынстваў — больш чым на 20% у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года. Акрамя таго, за гэты ж час кіраўнікі следчых падраздзяленняў накіравалі, а таксама вярнулі органам дазнання больш за 3 тыс. заяваў і паведамленняў аб злачынствах, якія не ўтрымліваюць дастатковых дадзеных. Было адменена 77 пастановаў аб завядзенні крымінальных справаў. Колькасць асоб, прыцягнутых да крымінальнай адказнасці, скарацілася больш чым на 20%.

Каментары7

Цяпер чытаюць

Расійская блогерка-мільённіца, якая зганьбілася з беларускай мовай, запісала відэа з тлумачэннямі — але так і не выбачылася12

Расійская блогерка-мільённіца, якая зганьбілася з беларускай мовай, запісала відэа з тлумачэннямі — але так і не выбачылася

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка заклікаў Арменію быць акуратнай. «Каб не паўтарыць тое, што адбылося ва Украіне»40

Ад беларускіх тавараў пачалі адмаўляцца ў Расіі4

«Я адстаяў 70 хвілін». Мінчукі прыйшлі на стадыён «Дынама» глядзець Лігу чэмпіёнаў — многія засталіся галодныя і без піва7

Стала вядома пра вызваленне Аляксандра Арановіча — кіроўцы аўтадома «Краіны для жыцця», якога арыштавалі разам з Ціханоўскім1

Гучная гісторыя ў маскоўскім метро: мужчына ціскаў 13‑гадовую школьніцу ва ўсіх на вачах. У сацсетках яго вылічылі10

Да Бабарыкі на кніжным кірмашы ў Варшаве стаяла чарга, каб падпісаць кніжку26

Маргарыта Ляўчук пераехала ў Кіеў2

«Пякельны» маршрут 666 вяртаецца: FlixBus запускае рэйс па Польшчы7

Госць з Расіі ў Мінску ўзяў у арэнду машыну — ганяў так, што штрафаў пакінуў ажно на 1215 рублёў5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расійская блогерка-мільённіца, якая зганьбілася з беларускай мовай, запісала відэа з тлумачэннямі — але так і не выбачылася12

Расійская блогерка-мільённіца, якая зганьбілася з беларускай мовай, запісала відэа з тлумачэннямі — але так і не выбачылася

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць