«Мінская гарадская жыллёвая гаспадарка» (МГЖГ) прынялі рашэнне ў парадку эксперыменту размясціць на сайтах раённых ЖРЭА новую рубрыку «Экран якасці». Яна яшчэ знаходзіцца падчас распрацоўкі: прыводзіцца да адзінага ўзору, дэталізуецца. Але задума зразумелая: зрабіць працу дворнікаў больш празрыстай.
«Экран якасці» прадстаўлены ў выглядзе табліцы па кожным ЖЭСе, які ўваходзіць у склад ЖРЭА раёна.У першай графе ўказаныя адрасы дамоў і нумары пад’ездаў, у другой — прозвішчы работнікаў па комплекснай уборцы, за якімі замацаваны ўчастак. Далей — даты месяца. У гэтых клетачках майстры ЖЭС пасля абыходу замацаваных за імі тэрыторый у канцы кожнага працоўнага дня выстаўляюць балы за ўборку пад’ездаў і — асобна — двароў.
Калі ўборка выканана якасна, прастаўляецца каэфіцыент 1, няякасна — ад 0,9 да 0,1, наогул не выканана — 0.
Сваё меркаванне з нагоды выстаўленых балаў і санітарнага стану двароў могуць выказаць і жыхары, пакінуўшы водгук на сайце.
Каментары