Фотаздымкі даслаў чытач.
Чытач з Капыля даслаў здымкі баршчэўніка, які разросся ля падножжа мясцовага замчышча. Побач капыльскі стадыён, яго нядаўна абкасілі, а вакол замчышча баршчэўнік пакуль расце, заклапочана зазначае абураны чытач.
Па яго словах, мясцовая раённая газета даволі часта піша пра барацьбу з баршчэўнікам, але вынікі таго змагання пакуль мала заўважныя.
Баршчэўнік Сасноўскага — шматгадовая расліна. Кантакт з яе сокам і наступнае сонечнае апраменьванне выклікае апёкі.
Каментары