Меркаванні99

А Матвіенка чаму прыязджала?

Што крыецца за прапановамі стварыць Еўразійскі парламент? Піша Уладзімір Падгол.

Візіт Пуціна да Лукашэнкі каментавалі ўсе СМІ. Адметнасцю візіту Пуціна была заява кіраўніка Расіі пра мінулагоднія датацыі Беларусі ў памеры 5 мільярдаў даляраў. Да таго ж кіраўнік Беларусі, вітаючы Пуціна, сімвалічна падарыў яму нашу зямлю, калі сказаў: «Вітаю вас на вашай беларускай зямлі!»

З візіту Пуціна пачалася новая псіхалагічная гісторыя адносінаў кіраўнікоў Расіі і Беларусі.
Да гэтага ахвочы на падарункі нашай беларускай зямлі пастаянна адзначаў, што лад на Беларусі значна больш эфектыўны, чым у Расіі, і таму беларуская мадэль кіравання практычна бясхібная, узорная ў параўнанні з расійскай. З публічнай заявы Пуціна пра пяцімільярдныя датацыі пачалася гісторыя падзення міфу складальніка палітычных беларускіх казак.

Адразу за Пуціным у Мінск з’явілася Матвіенка.
Яна кіруе радай Федэрацыі Федэральнага сходу Расіі. З яе вуснаў і прагучалі новыя планы Крамля. Матвіенка заявіла пра неабходнасць стварэння парламента Еўразійскага саюза і выбараў яго дэпутатаў наўпрост грамадзянамі краінаў.
Заўважце, што Назарбаеў пакуль супраць утварэння Саюза і настойвае на еўразійскай эканамічнай прасторы. Бо Еўразійскі саюз — гэта новая федэратыўная дзяржава — дубль СССР. А вось Мясніковіч падхапіў прапанову Матвіенкі, і БТ паказала, як прэм’ер-міністр натхнёна заявіў: «Мы створым парламент Еўразійскага саюза!»
Лукашэнка ніяк не зрэагаваў на прапанову Матвіенкі, а толькі цвердзіў пра неабходнасць наўпроставых прамыслова-эканамічных сувязяў з рэгіёнамі Расіі і націскаў на Матвіенку, каб яна менавіта гэтыя сувязі ўмацавала.

Пуцінскія абяцанкі і чарговыя траншы крэдыту, і грошы на пабудову АЭС былі тым заахвочвальным фактарам, які мусіў падштурхнуць кіраўніка Беларусі рыхтавацца да здачы часткі сваіх паўнамоцтваў ў новы Расійскі саюз. Мясніковіч бадзёра адрапартаваў Крамлю, што на гэта заўжды гатовы, а вось Лукашэнка пакуль такога рапарту публічна не зрабіў.

Была публічная гатоўнасць Мясніковіча аддаць частку паўнамоцтваў свайго гаспадара духу Крамля формай ветлівасці і дадаткам да букета кветак ці мела больш сур’ёзную заяўку і сэнс, пакажа час, але для кіраўніка пакуль нашай зямлі настае цяжкі час выбару лёсу. І хто ведае, ці не давядзецца яму дзеля захавання сваёй улады аднойчы сказаць кіраўніку Расіі, што нашыя людзі — гэта іхныя людзі, уключна з яго любым сынам і ўнучкамі.

Каментары9

Цяпер чытаюць

Адвакат Дзмітрый Лепрэтар расказаў пра белыя плямы ў справе аб тэракце ў метро11

Адвакат Дзмітрый Лепрэтар расказаў пра белыя плямы ў справе аб тэракце ў метро

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка прызнаў, што не можа нічога прадказваць на будучыню10

Мінчук забіў маці і цесця, а пасля 15 гадоў атрымліваў за іх пенсію1

Падчас пажару ў Смалявіцкім раёне загінула былая супрацоўніца «Беларусьфільма»

У Мінску ў сумёце знайшлі слабенькую саву ФОТЫ2

У Францыі падчас пахавання маці застрэлілі былога лідара карсіканскіх нацыяналістаў2

Чым цяперашнія пратэсты ў Іране адрозніваюцца ад папярэдніх7

Беларускі рыбак паказаў, як злавіў рыбіну памерам з дзесяцігадовае дзіця ВІДЭА7

Ці чыстае паветра ў беларускіх гарадах? 

Пентагон здабыў таямнічую прыладу з расійскімі кампанентамі. Ёй маглі апраменьваць амерыканскіх дыпламатаў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Адвакат Дзмітрый Лепрэтар расказаў пра белыя плямы ў справе аб тэракце ў метро11

Адвакат Дзмітрый Лепрэтар расказаў пра белыя плямы ў справе аб тэракце ў метро

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць