Эканоміка

«Газпрам» плануе павялічыць у 2013 годзе транзіт газу праз Беларусь на 25%

Аб'ёмы дарастуць да 60 мільярдаў кубаметраў.

Аб’ём транспарціроўкі газу «Газпромам» у рэжыме транзіту па тэрыторыі Беларусі ў 2013 годзе можа скласці да 60 млрд. кубаметраў. Пра гэта гаворыцца ў матэрыялах да гадавога сходу акцыянераў ААТ «Газпром».

Такім чынам,

запланаваны аб’ём транспарціроўкі газу праз Беларусь на наступны год на 25% большы, чым аб’ём меркаванага транзіту ў 2012 годзе.

Гендырэктар «Белтрансгазу» Уладзімір Маёраў у сакавіку 2012 года ў інтэрв’ю карпаратыўнаму часопісу «Газпром» паведаміў, што транзіт газу праз тэрыторыю Беларусі ў 2012 годзе мяркуецца на узроўні 48 млрд. кубаметраў (на 4 млрд. кубаметраў больш, чым у 2011 годзе).

«У прынцыпе транзітныя магутнасці газаправода Ямал — Еўропа складаюць 33 млрд. кубаметраў, а газатранспартнай сістэмы ААТ „Белтрансгаз“ — каля 30 млрд. кубаметраў. Аднак сістэма „Белтрансгазу“ выкарыстоўваецца толькі на 50%, што абумоўлена нізкім запытам на газ у краінах — спажыўцах расійскага прыроднага газу. На ўнутраны рынак у 2012 годзе мы плануем паставіць 21,5 млрд. кубаметраў газу. Беларуская эканоміка паступова аднаўляецца, і ёй трэба больш газу. Акрамя таго, росту паставак газу будзе садзейнічаць і значнае зніжэнне яго закупачнай цаны (з 306 да 166 долараў за 1 тыс. кубаметраў)», — адзначаў Маёраў.

Цяпер на разгляд гадавога сходу акцыянераў «Газпрома» сярод іншага вынесены дагавор, згодна з якім «Белтрансгаз» у 2013 годзе аказвае паслугі па транспарціроўцы газу ў рэжыме транзіту па тэрыторыі Беларусі ў аб’ёме не больш як 60 млрд. кубаметраў, а «Газпром» аплачвае паслугі па транспарціроўцы газу па магістральных газаправодах на агульную гранічную суму 570 млн. долараў ЗША.

Акрамя гэтага,

на разгляд выносіцца дагавор, у адпаведнасці з якім «Газпром» прадае, а «Белтрансгаз» купляе ў 2013 годзе газ у аб’ёме не больш як 23 млрд. кубаметраў на агульную гранічную суму 4,1 млрд. долараў ЗША.

У канцы лістапада 2011 года «Газпром» купіў 50% акцый «Белтрансгазу» за 2,5 млрд. долараў, давёўшы сваю долю ў прадпрыемстве да 100%. Узамен Беларусь атрымала на гэты год скідку на газ і падпісала кантракт на пастаўкі газу ў 2012–2014 гадах. Сярэднегадавая цана ў 2012 годзе складзе 165,6 долара за тысячу кубаметраў. Пры гэтым «Газпром» прыняў рашэнне перайменаваць кампанію «Белтрансгаз» у «Газпром трансгаз Беларусь».

У межах міжурадавага пагаднення аб умовах куплі-продажу акцый і далейшай дзейнасці ААТ «Белтрансгаз» «Газпром» абавязаўся максімальна загрузіць газаправоды, размешчаныя на тэрыторыі Беларусі. Па магістральных трубаправодах, якія праходзяць па тэрыторыі Беларусі, ажыццяўляюцца транзітныя пастаўкі расійскага прыроднага газу ў Калінінградскую вобласць Расіі, Літву, Украіну, Польшчу.

Каментары

Цяпер чытаюць

Дэдалярызацыя ідзе ў масы. Танны даляр паўплываў на звычкі беларусаў10

Дэдалярызацыя ідзе ў масы. Танны даляр паўплываў на звычкі беларусаў

Усе навіны →
Усе навіны

У барысаўскім «Еўраопце» галубы дзелавіта дзяўбуць арэхі 

«Шаноўныя сябры, дзякую вам за падтрымку». Расійскі блогер Ілля Варламаў у інтэрв'ю згадаў Беларусь і беларускую мову26

На Камароўцы з'явіліся першыя лісічкі2

Якія чыста беларускія жанры можна знайсці на найбольш поўнай музычнай карце свету?5

Хто ён, муж Дуа Ліпы, які кінуў школу дзеля футболу, а зараз лічыцца галоўным фаварытам на ролю Джэймса Бонда1

У Швейцарыі пройдзе рэферэндум, каб абмежаваць колькасць насельніцтва краіны 10 мільёнамі чалавек15

УСУ атакавалі мост у Чангары ў Крыме8

Чырвоная дарожка, шыкоўныя строі, дождж і бясплатны махіта. Як прайшоў выпускны ў Ліцэі БДУ ФОТЫ16

Замест пенсіі — калонія. 72‑гадовага беларускамоўнага айцішніка асудзілі па цяжкіх палітычных артыкулах9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дэдалярызацыя ідзе ў масы. Танны даляр паўплываў на звычкі беларусаў10

Дэдалярызацыя ідзе ў масы. Танны даляр паўплываў на звычкі беларусаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць