Улада22

Віганд: ЕС можа пашырыць санкцыі супраць афіцыйнага Мінска

Паводле інфармацыі брусэльскага часопіса EUobserver, ЕС можа ўключыць у спіс прадпрымальніка Аляксандра Машэнскага.

Еўрасаюз можа зноў пашырыць спіс афіцыйных прадстаўнікоў Беларусі, у дачыненні да якіх дзейнічаюць санкцыі. Пра гэта заявіў дырэктар дэпартамента па пытаннях Расіі, Усходняга партнёрства, Цэнтральнай Азіі, рэгіянальнага супрацоўніцтва і АБСЕ Еўрапейскай службы знешнепалітычнай дзейнасці Гунар Віганд 18 чэрвеня ў Бруселі.

«Вызваленне двух палітычных зняволеных (экс-кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саннікава і яго даверанай асобы на выбарах Змітра Бандарэнкі) не перавяло мяч на бок ЕС. Мяч застаецца ў Мінску.

Мы, верагодна, можам пашырыць лік асоб, у дачыненні да якіх дзейнічае забарона на ўезд», — цытуе Віганда брусельскае выданне EUobserver.

Зараз больш як 240 прадстаўнікоў беларускай дзяржавы не маюць права ўязджаць у ЕС ці весці бізнес на агульным рынку. Забарона, у прыватнасці, тычыцца буйных бізнесменаў Уладзіміра Пефціева і Юрыя Чыжа, якія, паводле меркавання ЕС, фінансуюць беларускі рэжым.

EUobserver паведамляе, што ў спіс таксама можа быць уключаны кіраўнік СП ТАА «Санта-Імпекс Брэст» Аляксандр Машэнскі, «які адыграў важную ролю ў кампаніі Аляксандра Лукашэнкі на прэзідэнцкіх выбарах 2010 года і лічыцца трэцім уплывовым алігархам пасля Пефціева і Чыжа».

Адзначаецца таксама, што ЕС увёў эмбарга на пастаўку ў Беларусь узбраенняў, якія могуць выкарыстоўвацца для ўнутраных рэпрэсій.

Віганд лічыць санкцыі эфектыўнымі. «Той факт, што мы працягваем аказваць націск на ўрад, мог спрыяць вызваленню некаторых з 23 палітзняволеных», — сказаў ён.

EUobserver між іншым адзначае: нягледзячы на крызіс у палітычных адносінах Мінска і Бруселя, гандаль паміж Беларуссю і краінамі ЕС у 2011 годзе вырас на 69%.

Варта заўважыць, што Віганд прыязджаў у Беларусь 8–10 лютага. Ён сустракаўся з міністрам замежных спраў Сяргеем Мартынавым, праваабаронцамі, сваякамі палітзняволеных і прадстаўнікамі еўрапейскага дыпкорпуса.

    У канцы лютага паміж Мінскам і Бруселем здарыўся дыпламатычны скандал, падставай для якога стала рашэнне Савета міністраў ЕС аб пашырэнні візавых і эканамічных санкцый у дачыненні да Беларусі. У адказ на гэта беларускія ўлады рэкамендавалі кіраўніку прадстаўніцтва ЕС і паслу Польшчы пакінуць Мінск. У знак салідарнасці з калегамі Беларусь тады пакінулі ўсе еўрапейскія паслы.

    14 і 15 красавіка на падставе ўказаў кіраўніка дзяржавы аб памілаванні на волю выйшлі Андрэй Саннікаў і Зміцер Бандарэнка.

    У канцы красавіка еўрапейскія паслы вярнуліся ў Мінск. 11–13 чэрвеня Мінск наведалі прадстаўнікі службы знешнепалітычнай дзейнасці ЕС Джон К’яер і Стэфан Трэсінг. Яны правялі перамовы з прадстаўніком МЗС, актывістамі грамадзянскай супольнасці і апазіцыі. Візіт адбыўся з ініцыятывы еўрапейскага боку. Паводле яго вынікаў еўрапейскія чыноўнікі павінны падрыхтаваць даклад аб сітуацыі ў Беларусі, які будзе пакладзены ў аснову рашэнняў Савета міністраў краін ЕС у дачыненні да краіны.

    Нагадаем, вызваленне і рэабілітацыя палітзняволеных застаецца асноўным патрабаваннем ЕС, выкананне якога неабходна для адмены санкцый у дачыненні да афіцыйнага Мінска.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Сям’ю з дзіцём не пусцілі есці ўнутры кавярні піцу навынас. «Гараж» апраўдваецца, інтэрнэт спрачаецца4

Сям’ю з дзіцём не пусцілі есці ўнутры кавярні піцу навынас. «Гараж» апраўдваецца, інтэрнэт спрачаецца

Усе навіны →
Усе навіны

ЗША рыхтуюцца браць на абардаж танкеры, звязаныя з Іранам1

УСУ нанеслі ўдар па вайсковым заводзе ў Таганрогу

З кім людзі гатовыя дзяліцца больш ахвотна, а з кім — менш, і пры чым тут палітыка?

«Ціса» ў Венгрыі атрымала нават больш парламенцкіх мандатаў, чым меркавалася папярэдне6

Дзявятая планета Сонечнай сістэмы: ці блізкія мы да разгадкі яе таямніцы?3

Meta збіраецца праз штучны інтэлект звольніць 8 тысяч работнікаў3

Беларусы масава перасаджваюцца на горныя ровары5

У Германіі за год падстрэлілі каля 3 тысяч радыеактыўных дзікоў5

У клецкай паліклініцы пацыенты пабіліся за месца ў чарзе. Цяпер будзе суд

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сям’ю з дзіцём не пусцілі есці ўнутры кавярні піцу навынас. «Гараж» апраўдваецца, інтэрнэт спрачаецца4

Сям’ю з дзіцём не пусцілі есці ўнутры кавярні піцу навынас. «Гараж» апраўдваецца, інтэрнэт спрачаецца

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць