Беларусь поўнасцю падтрымлівае Кубу ў барацьбе супраць блакады з боку ЗША, заявіў 25 чэрвеня ў Гаване Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы са старшынёй Дзяржаўнага савета і Савета міністраў Кубы Раулем Кастра Русам.
«Беларусь рашуча выступае за неадкладнае спыненне ганебнай блакады Кубы з боку ЗША».
На думку кіраўніка Беларусі, галасаванне па гэтай рэзалюцыі ў ААН «з года ў год наглядна дэманструе, што захаванне бессэнсоўнага рудыменту часоў халоднай вайны падрывае аўтарытэт саміх Злучаных Штатаў».
«Мы выступаем за ўмацаванне добрасуседскіх адносінаў паміж дзяржавамі. За вырашэнне спрэчных пытанняў шляхам перамоў і стварэнне ўмоў для бесперашкоднага супрацоўніцтва з усімі краінамі», — падкрэсліў Лукашэнка.
25 чэрвеня ў Гаване падпісаны пакет дакументаў па супрацоўніцтве Беларусі і Кубы ў галіне сельскай гаспадаркі, прамысловасці, аховы здароўя, навукі і тэхналогій.
Каментары