Пад Магілёвам жанчына ўратавала з падпаленай травы зайчаня ВІДЭА
Жыхарка вёскі Кадзіна Магілёўскага раёна, знаходзячыся дома, адчула падазроны пах. Да хаты падступаў агонь з падпаленай травы. Выкліканыя жанчынай пажарныя разлікі ліквідавалі гарэнне за лічаныя хвіліны, а сама яна паспела ўратаваць жывую істоту.

Фота: МНС
Чакаючы прыезду ратавальнікаў, у падпаленай траве жанчына пачула жаласны піск. Гэта на дапамогу клікала зайчаня. Жанчына вырвала яго з лап стыхіі і ўзяла на рукі.
На жаль, полымя ўжо паспела апячы жывёліну, але яе звазілі да ветэрынара. Цяпер жанчына будзе гадаваць маленькага зайчыка дома.
Адвакат Аляксандр Данілевіч: Мяне адвялі ў клетку на КПП і зачыталі ўказ для службовага карыстання пра памілаванне па просьбе Міжнароднага алімпійскага камітэта
Каментары