Улада66

Пасол Польшчы: Афіцыйны Мінск крыху стаміў

У Еўропе гатовыя аддаць Беларусь Маскве.

Улады Беларусі пакуль не гатовыя да дыялогу з ЕС — пра гэта заявіў на сустрэчы з грамадскасцю ў Магілёве пасол Польшчы Лешак Шарэпка. Сустрэча праходзілі ў грамадскім цэнтры «Кола» ў межах праекту «Еўрапейскі клуб» руху «За свабоду».

Лешак Шарэпка зазначыў:

«Умовы дыялогу не змяніліся — усе вязні сумлення, ці як вы іх называеце палітвязні, павінны выйсці з турмаў і быць рэабілітаваныя. Акрамя таго, мы хочам мець гарантыі, што праз месяц ці два па вызваленні яны зноў не трапяць у турму, калі зменіцца палітычная абстаноўка.
Галоўнае ў гутарцы пра Беларусь тычыцца палітычных каштоўнасцяў. Мы можам супрацоўнічаць у любых пытаннях. Мы гатовыя вам дапамагаць, але мы павінны размаўляць на мове зразумелай адно аднаму, якая мае агульны каштоўнасны базіс. Калі мы будзем гэтага пільнавацца, то не будзе ніякіх праблемаў.
Ваша ўлада не гатовая да гэтага. Нічога істотнага не мяняецца.
Я не хацеў бы лічыць, колькі цяпер у Беларусі палітвязняў — я не хацеў бы наагул, каб у вас гэтая з’ява была, і каб былі гарантыі, што гэта не будзе паўтарацца.
Мы не адзін раз ужо гаварылі пра гэта, рабілі крокі насустрач і потым зноў рэцыдыў. Тут галоўная праблема».

Пра эфектыўнасць эканамічных санкцый Лешак Шарэпка заявіў:

«Ёсць краіны, якія залежаць ад Беларусі. Напрыклад, прыбалтыйскія краіны, якія атрымліваюць неблагія прыбыткі ад транзіту тавараў. Тут не ўсё так адназначна. Ёсць багата людзей, якія кажуць, што санкцыі наагул не працуюць. Напрыклад, Куба ізаляваная, але яна неяк жа развіваецца. Я думаю, што вялікім поспехам ЕС стала тое, што мы здолелі зрабіць рашучыя крокі ў адносінах да беларускага рэжыму».

На пытаньне пра ролю афіцыйнай Масквы ў падтрымцы беларускага рэжыму пасол Польшчы зазначыў:

«Наагул у Еўропе ёсьць сілы, якія думаюць, што лепей гаварыць з Масквой, чым марнаваць час у гутарках з Мінскам ці Кіевам.

Афіцыйны Мінск крыху стаміў. Некаторыя палітыкі на Захадзе былі б дужа задаволеныя, каб не было праблемы Лукашэнкі і рашаць беларускія пытанні можна было б праз Маскву».

Каментары6

Цяпер чытаюць

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны22

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны

Усе навіны →
Усе навіны

«Галоўная крыніца выдаткаў — гэта часта адносіны». Айцішнік расказаў, як за тры гады купіў кватэру ў Тбілісі з заробку5

У Мінску на Партызанскім праспекце аўтамабіль збіў 21‑гадовага хлопца на самакаце4

Прызначаны новы міністр прыродных рэсурсаў3

Прызначана галоўная рэдактарка «СБ. Беларусь сегодня»7

Чаму нафта каштуе менш за $100, нягледзячы на вайну на Блізкім Усходзе? Адказ трэба шукаць у Кітаі

Таццяну Мартынаву знялі з цягніка на польскай мяжы і забаранілі ўезд у ЕС на 10 гадоў93

У Гродне дзяўчатам 14 і 15 гадоў пагражае калонія за шопінг у інтэрнэце1

УСУ атакавалі масты, якія вядуць у Крым2

Што адбываецца цяпер у Пішчалаўскім замку і як ён выглядае ФОТЫ4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны22

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць