Эканоміка

Чатыры беларускія малочныя кампаніі змогуць пастаўляць прадукцыю ў ЕС, тры належаць Машэнскаму

Гэта вынік высокай якасці іх прадукцыі.

Тры кампаніі, у якіх прадстаўлены інтарэсы мільянера Аляксандра Машэнскага, з 1 ліпеня атрымалі доступ на малочны рынак Еўрасаюза. 18 чэрвеня пастаянны камітэт Еўрапейскага саюза па харчовым ланцугу і здароўі жывёлы даў дабро на пастаўкі сырога малака і малочных прадуктаў з Беларусі для чатырох беларускіх кампаній: ААТ «Верхнядзвінскі масласыраробчы завод», СП «Санта Брэмар», ААТ «Бярозаўскі сыраробны камбінат» і ААТ «Савушкаў прадукт». На гэтых прадпрыемствах прайшлі праверкі еўрапейскімі экспертамі, якія атэстоўваць кампаніі на адпаведнасць нормам ЕС па бяспекі харчовых прадуктаў».

«Санта Брэмар» і «Савушкаў прадукт» з’яўляюцца асноўнымі актывамі бізнэсоўцы Аляксандра Машэнскага. Прадстаўлены яго інтарэс і ў Бярозаўскім сыраробным камбінаце.
У лістападзе 2011 года «Санта Брэмар» давёў сваю долю ў ААТ «Бярозаўскі сыраробны камбінат» да 13,6%.

Пікантны момант у гэтай гісторыі складаецца ў тым, што Аляксандр Машэнскі ледзь не стаўся неўязным у Еўрасаюз. Некалькі тыдняў таму друкаваны орган ЕС выданне EUobserver назваў брэсцкага бізнэсмена сярод тых, каго могуць закрануць санкцыі.

Машэнскі скампраметаваў сябе, «згуляўшы важную ролю ў кампаніі Аляксандра Лукашэнкі на прэзідэнцкіх выбарах 2010 года і стаўшы трэцім па ўплывовасці алігархам пасля Пефціева і Чыжа»,
піша EUobserver.

Падрабязна пра мільянера «Наша Ніва» пісала ў артыкуле «Аляксандр Машэнскі: галоўны малочнік Лукашэнкі».

Каментары

Цяпер чытаюць

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу2

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу

Усе навіны →
Усе навіны

Як каралева голых землякопаў падтрымлівае сваю калонію бясплоднай3

У Берліне аўтамабіль урэзаўся ва ўдзельнікаў ЛГБТ-прайда15

«Замарозка немагчымая, пакуль Расія не дасягнула сваіх мэтаў». У Крамлі адказалі на прапанову Такаева8

Індыйскія «тараканы» масавымі пратэстамі дабіліся адстаўкі міністра адукацыі2

Каля берагоў Пуэрта-Рыка знайшлі самалёт, які разбіўся 74 гады таму1

У Тбілісі знясуць архітэктурны аб'ект, які павінен быў стаць адным з сімвалаў горада16

Wildberries пасля ўкраінскіх атак выдаліў раздзел «Усё для СВА»4

На Гродзеншчыне вайсковыя камісары адправіліся вучыць сялян збіраць ураджай12

«З Беларусі ў турму». Назву нашай краіны абыгралі на вясёлым шоу ў Вільні8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу2

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць