Грамадства

Л. Маракоў: Мне дапамагалі расстраляныя сьвятары

На прэзэнтацыі двухтомніка «Рэпрэсаваныя праваслаўныя сьвяшчэнна‑ і царкоўнаслужыцелі Беларусі 1917‑1967» архімандрыт Аляксей Шынкевіч скончыў прамову словамі "Жыве Беларусь!".

У Менску прайшла прэзэнтацыя двухтомніка Леаніда Маракова «Рэпрэсаваныя праваслаўныя сьвяшчэнна‑ і царкоўнаслужыцелі Беларусі 1917‑1967». Прэзэнтацыя адбылася ў рамках выставы «Вербны кірмаш», якая праводзіцца з 24 па 31 сакавіка ў Палацы мастацтваў.

Антураж быў досыць цікавы. Над сцэнай вісеў вялікі плякат у чырвона‑зялёных колерах: «Сям’я — адзінствам і любоўю выратуемся». Зь левага боку ў куце вісеў абраз.

Аўдыторыя была стракатая: ад старэнькіх бабулек, што старанна захутваліся хусткамі, да маладых пісьменьнікаў‑авангардыстаў. Адныя перад пачаткам імпрэзы чыталі «Нашу Ніву», іншыя — праваслаўныя лісткі.

Нават вядучы імпрэзы, рэдактар выдавецтва Беларускага экзархату Віктар Папоў павітаўся з прысутнымі досыць цікавым чытам: «Добрый вечер, братие и сестры, шаноўнае спадарства». Прэзэнтацыю пачалі сьпевы харавой групы царквы сьв. Марыі Магдаліны, якія сьпявалі па‑расейску псальмы.

Леанід Маракоў расказаў, што працаваў над энцыкляпэдыяй 10 гадоў, «па 10‑16 гадзін у суткі». Сп. Маракоў сказаў, што ўвесь гэты час адчуваў дапамогу гэтых рэпрэсаваных сьвятароў і менавіта іх заслуга, што дасьледчык давёў справу да канца. Пасьля выступу Леаніда Маракова, хор выканаў «Сьвятая памяць», якую людзі слухалі стоячы.

На цудоўнай беларускай мове выступіў архімандрыт, прадстаўнік БПЦ па сувязях са СМІ Аляксей Шынкевіч. Ён сказаў, што гэтая кніга «застанецца ў памяці Царквы Нябеснай і Царквы Зямной».

Архімандрыт адзначыў: «Нярэдка сёньня мы можам пачуць нейкія паклёпы на праваслаўную царкву, што яна робіць нешта няправільна. Разам з тым гэтыя людзі забываюцца, што праваслаўная царква ў Беларусі выцерпела і перанесла цяжкасьцяў, болей, чым якая іншая, церпіць яна і сёньня. Гэтыя людзі пра якіх напісана ў кнізе сталіся сапраўднымі нацыянальнымі героямі. І дзякуючы іхняй веры сёньня мы гаворым: «Жыве Беларусь!».

Словы архімандрыта былі сустрэтыя сапраўднымі глядацкімі авацыямі.

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

«Ён казаў, што золата з сабой не забярэш, лепей зрабіць нешта для іншых». Дачка бізнэсмена Каліна расказала, як разам з братам чакае яго з калоніі

«Ён казаў, што золата з сабой не забярэш, лепей зрабіць нешта для іншых». Дачка бізнэсмена Каліна расказала, як разам з братам чакае яго з калоніі

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску прадаюць легендарны заамагазін8

Тры фактары, чаму Трампу цікавы Лукашэнка. Меркаванне Шрайбмана20

Расіяне атакавалі дронамі Ізмаільскі раён Адэскай вобласці — узнік моцны пажар

«Паражэнне польскай дыпламатыі». Адсутнасць палякаў у Вашынгтоне прывяла да палітычнага скандалу ў Варшаве30

Z-ваенкар Сцешын ледзь не страціў зрок — у яго ў рагавіцы выявілі амёб, што з’ядаюць вочы5

Трамп згадаў 1300 беларускіх палітвязняў. Адкуль такая лічба і колькі іх насамрэч?7

«Па сутнасці, гэта гандаль людзьмі». Колькі каштуюць паслугі інвалідаў на беларуска-польскай мяжы2

«Чужы: Зямля» — крытыкі расхвальваюць новы серыял па культавай кінафраншызе. А што насамрэч?4

Падводны дрон падпарадкаваўся аператару па адлегласці 16 тысяч кіламетраў2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Ён казаў, што золата з сабой не забярэш, лепей зрабіць нешта для іншых». Дачка бізнэсмена Каліна расказала, як разам з братам чакае яго з калоніі

«Ён казаў, што золата з сабой не забярэш, лепей зрабіць нешта для іншых». Дачка бізнэсмена Каліна расказала, як разам з братам чакае яго з калоніі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць