Усяго патроху44

Украінцы і беларусы пад Вілейкай ушанавалі памяць гетмана Піліпа Орліка + фота

Святкаванні прайшлі 12 ліпеня ў Касуце, дзе нарадзіўся будучы кіраўнік Украіны.

У вёсцы Касута 12 ліпеня адсвяткавалі прастольнае свята царквы святых Пятра і Паўла. Касуту наведалі прадстаўнікі ўкраінскай дыяспары, каб ушанаваць памяць яе ўраджэнца Піліпа Орліка.

Чаму менавіта ў гэты дзень людзі ўспаміналі пра Піліпа Орліка, казацкага гетмана, аўтара першай канстытуцыі Украіны? На гэта ёсць некалькі прычын.

У гэтым годзе быў праведзены конкурс на лепшае сачыненне, фота, малюнак сярод вучняў Вілейкі. Ён быў прысвечаны 340-годдзю з дня нараджэння Піліпа Орліка.

– І яшчэ нядаўна святкаваўся дзень канстытуцыі Украіны, – расказвае Леанід Лысакабылка, старшыня маладзечанскага культурна-асветніцкага таварыства “Краяны”.

У памяць аб казацкім гетмане прадстаўнікі дыяспары падрыхтавалі фотавыставу “Вілейская зямля -– гістарычная радзіма Піліпа Орліка”.
Была прадэманстраваная і выстава ўкраінскай вышыўкі лаўрэатаў рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур. Яе прывезлі з Мінска.

Але гэты дзень стаў адметным не толькі гэтым.

У вёсцы Касута ўжо больш за 100 гадоў адзначаецца прастольнае свята святых апосталаў Пятра і Паўла. Пятроў дзень – канец Пятроўскага паста і дзень кірмашоў.

У гэты час прынята хадзіць у госці, прымаць сваякоў. Таму ў Касуту да гэтага часу прыязджаюць жыхары навакольных вёсак, дач і гарадоў. Фэст на гэты дзень пачаўся з ранішняга набажэнства, на якім з васьмі раніцы ўжо можна было прысутнічаць.

Ён працягваўся некалькі гадзін. У гэты час для наведнікаў Касуты працавалі гандлёвыя рады з прысмакамі і сувенірнымі вырабамі. Скончылася служба хросным ходам. Амаль кожны чалавек прыняў у ім удзел. Сам жа дзень завяршыўся выступленнем жаночага вакальнага квартэта “Камертон”.

Жанчыны – лаўрэаты рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур. Яны прыехалі з горада Кобрына, каб акапэльна павіншаваць шматлікіх людзей. Віншавальныя словы сказала і Галіна Калюжная, старшыня мінскага аб’яднання ўкраінцаў “Заповіт”. Таксама жанчына з’яўляецца кіраўніком грамадскай камісіі па ўвекавечанні памяці Піліпа Орліка.

Нягледзячы на невялікі дождж, гледачы сышлі задаволенымі. Святы дзень успамінаў атрымаўся.

***

    Піліп Орлік. Нарадзіўся ў кастрычніку 1672 года. Выхоўвала яго маці, украінская праваслаўная шляхцянка. Хлопчык атрымаў добрую адукацыю. Незвычайна, але добра ведаў украінскую, польскую, царкоўнаславянскую, вугорскую, сербскую, лацінскую, італьянскую, нямецкую, шведскую, і, верагодна, турэцкую мовы. У 1699 годзе заняў пасаду ў Гетманскай канцылярыі. У 1706 годзе стаў генеральным пісарам. Быў пасвечаны ва ўсе справы Мазепы.

    Пасля смерці Івана Мазепы частка казакоў, якая пайшла з ім у выгнанне, засталася без кіраўніка. Узнікла неабходнасць абраць новага гетмана. Нарэшце 5 красавіка 1710 года адбылася казацкая рада. Гетманам быў абраны бліжэйшы паплечнік Мазепы генеральны пісар яго ўрада Піліп Орлік. Ніколі дагэтуль гетмана не выбіралі за мяжой. Піліп Орлік ўзначаліў першую магутную ўкраінскую палітычную эміграцыю ў Заходняй Еўропе.

Каментары4

Цяпер чытаюць

На пажары загінуў знакаміты мастак Уладзімір Акулаў1

На пажары загінуў знакаміты мастак Уладзімір Акулаў

Усе навіны →
Усе навіны

Бачылі сям’ю на ўпакоўцы вядомага батона? Іх адшукалі ў Threads1

На адной з вуліц у цэнтры Мінска ўвялі аднабаковы рух1

Урад Кіра Стармера трапіў у сур'ёзны палітычны крызіс. І ўсё зноў з-за Эпштэйна2

Найлепшы футбаліст Беларусі, які выбіраў паміж турэцкім і карэйскім клубамі, пераходзіць у віцебскі «Макслайн»2

Вялікая гутарка з Лесяй Руднік пра сэксізм, мужа-рэслера, заробак доктаркі навук у Швецыі, апазіцыю і памылку Еўрасаюза25

Ціханоўская паедзе на Мюнхенскую канферэнцыю па бяспецы3

За што людзі любяць Беларусь?13

У Вялікабрытаніі і Францыі ультраправыя сілы ў чаканні выбараў стараюцца адмежавацца ад Пуціна12

У Мінску расіяне адкрываюць італьянскі рэстаран4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На пажары загінуў знакаміты мастак Уладзімір Акулаў1

На пажары загінуў знакаміты мастак Уладзімір Акулаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць