Грамадства77

Па ўсім свеце плануюць правесці Глабальную эстафету салідарнасці з Беларуссю. Што гэта будзе?

Кіраўніца фонду «Краіна для жыцця» Вольга Зазулінская падчас Кангрэсу па палітзняволеных у Празе зрабіла анонс першага глабальнага збору сродкаў для грамадзянскай супольнасці Беларусі, які будзе ладзіцца па ўсёй планеце сярод замежнікаў. Карэспандэнт «Нашай Нівы» даведаўся падрабязнасці.

Кіраўніца фонду «Краіна для жыцця» Вольга Зазулінская на Кангрэсе па беларускіх палітзняволеных у Празе. Фота: «Наша Ніва»

«Наша Ніва»: Падчас сваёй прамовы на кангрэсе вы анансавалі Глабальную эстафету салідарнасці з Беларуссю і адзначылі, што гэта будзе новы фармат. Раскажыце аб гэтым падрабязней.

Вольга Зазулінская: Эстафета будзе афіцыйна называцца «Голас праз межы: Міжкантынентальная эстафета ў падтрымку Беларусі». Мы ўпершыню анансавалі гэты праект у Празе ў сакавіку, калі была дыяспаральная канферэнцыя, таму што аўтарамі гэтага праекта з'яўляюцца Народныя амбасады.

Гэта іх праект, іх ідэя, і яны асноўныя рэалізатары задумкі. Наша служба хуткай гуманітарнай дапамогі, у якую ўваходзяць фонды «Краіна для жыцця», Dissident BY, «Байсол» і «Байхэлп», выступае як асноўны партнёр праекта.

Гэта глабальная эстафета салідарнасці не толькі з палітвязнямі, а ўвогуле з Беларуссю.

Гэта важнае ўдакладненне, бо наша краіна сутыкаецца з такой колькасцю выклікаў, што нельга казаць аб праблемах адных толькі палітвязняў. Гэтае пытанне і нашай нацыянальнай ідэнтычнасці. Сёння ўнутры краіны перапісваецца гісторыя, знішчаецца беларускасць, людзей пераследуюць за тое, што яны гавораць на беларускай мове, і гэтак далей. Мы павінны таксама казаць пра ўсё гэта.

Але, апроч гэтага, ёсць яшчэ маса праблем і патрэбаў. Тыя ж уразлівыя групы, як, напрыклад, дзеці палітвязняў і дзеці тых, каму пагражае пераслед. Ёсць дзеці з асаблівасцямі развіцця, якія з бацькамі экстранна пакідаюць сваю краіну праз пагрозу турмы, і ў эміграцыі яны маюць абмежаваны доступ да хоць нейкай якаснай дапамогі.

Гэта значыць, што недастаткова праграм дапамогі, альбо недастаткова рэсурсаў. Таму што ў нас недастаткова грошай, каб дапамагаць палітвязням і іншым.

Таму і з'явілася ідэя гэтай эстафеты, якая павінна прайсці па ўсіх кантынентах. Камунікацыяй з рознымі краінамі будуць займацца прадстаўнікі Народных амбасадаў.

Асноўная аўдыторыя эстафеты — не беларусы, а ўсе неабыякавыя грамадзяне свету. У кожнай краіне зборы будуць весціся менавіта на мове гэтай краіны, каб аўдыторыя нас зразумела лепш. І мы будзем прамацваць гэтую глебу.

Вольга Зазулінская выступае на Кангрэсе па беларускіх палітзняволеных у Празе. Разам з ёй на працоўнай панэлі былі (злева направа): Ганна Канавалава (маці палітзняволенай Антаніны Канавалавай), Вікторыя Пальчыс (жонка палітзняволенага Эдуарда Пальчыса) і Валер Арабейка (муж былой палітзняволенай Яны Арабейка). Фота: «Наша Ніва»

Глабальная эстафета салідарнасці — гэта не толькі пра збор грошай, а пра атрыманне рознай гуманітарнай дапамогі, таму што не заўсёды можна дапамогу атрымаць грашыма. Гэта таксама пра наладжванне адносін з партнёрскімі арганізацыямі.

Мы хочам пазнаёміць звычайных замежнікаў з Беларуссю і паказаць ім, што беларусы — гэта не толькі тыя людзі, якія сёння сядзяць у турмах альбо бягуць ад пераследу.

Мы хочам, каб увесь свет убачыў, хто такія беларусы. Наколькі мы таленавітыя, наколькі мы светлыя, наколькі мы добрыя людзі і што мы не агрэсіўны народ. Таму што, на жаль, працуючы ў гуманітарнай сферы, я вельмі часта сутыкаюся з тым, што ў некаторых краінах няма разумення праблематыкі Беларусі.

І вось мы прыйшлі да такога рашэння зладзіць эстафету ў такім фармаце шырокім: з мерапрыемствамі, з эфірамі, з нейкімі івэнтамі, у якіх людзі будуць браць удзел. 

А яшчэ вельмі зручна, што ў арганізацыі такога фармату можа ўдзельнічаць як адзін чалавек, так і ўся дыяспара на месцы. Беларусы ў розных краінах — гэта важны інструмент рэалізацыі задумкі, як і ўсе нашы дыяспары. Яны ведаюць, як зацікавіць тых людзей, якія жывуць у гэтых краінах.

Гэта значыць, што калі ты жывеш умоўна ў Сінгапуры і нават калі ты там адзіны беларус на ўсю краіну, то ты можаш, напрыклад, спячы торт, прадаць яго на нейкім кірмашы і атрыманыя сродкі накіраваць на Глабальную эстафету салідарнасці, тым самым ты ў ёй паўдзельнічаеш.

Нашы дыяспары па ўсім свеце могуць стаць галасамі беларусаў, якія жывуць унутры Беларусі. Мы павінны стварыць новы брэнд нашай краіны і сысці ад старой Беларусі Лукашэнкі.

«НН»: Вы сказалі, што дапамога ў рамках эстафеты прымаецца не толькі ў грашах, а яшчэ ў выглядзе новых знаёмстваў і сувязяў. А ці будзе прымацца дапамога яшчэ і фізічная, напрыклад, тавары першай неабходнасці?

ВЗ: Гэта можа быць любы фармат дапамогі. Напрыклад, калі адна краіна заявіць, што гатовая нейкімі гуманітарнымі прадуктамі дапамагаць, не грашыма, то так, мы возьмем.

Або калі краіна, напрыклад, не хоча аддаваць грошы ў нейкі фонд, а хоча адправіць дапамогу самастойна, то мы дапаможам ёй і растлумачым, як гэта зрабіць.

Усё гэта важна, бо гэта праца на перспектыву.

Чаму на перспектыву? Аднойчы мы вернемся ў краіну, і ў нас сёння ёсць выдатная магчымасць прапрацоўваць вось гэтую ўзаемасувязь з цывілізаваным светам, наладжваць гэтыя партнёрскія адносіны. І мы павінны гэта рабіць і павінны выкарыстоўваць гэты шанец.

Вось таму гэта і праца на доўгатэрміновую перспектыву. Гэта яшчэ і пасыл, што Беларусь у будучыні таксама прыйдзе на дапамогу тым, хто адгукнуўся. Мы пакажам цывілізаванаму свету, што мы такія ж і гатовыя адгукацца на выклікі.

«НН»: Вы плануеце весці зборы і вяшчанне на нацыянальных мовах. То-бок, у вас будзе дамоўленасць з нацыянальнымі вяшчальнікамі, з якімі-небудзь мясцовымі лідарамі меркаванняў, блогерамі, якія будуць дапамагаць удзельнічаць у зборах?

ВЗ: Як я і казала, народныя амбасады — гэта асноўныя рэалізатары ідэі глабальнай эстафеты. І кожная народная амбасада будзе сама шукаць для сябе магчымасці, як удзельнічаць у арганізацыі мерапрыемства. Мы ім не кажам, што яны павінны прыйсці на нацыянальнае тэлебачанне і зрабіць нейкі эфір.

Ёсць велізарная колькасць варыянтаў і свабода дзеянняў: тыя ж блогеры, стрымеры, любая пляцоўка, дзе можна выкарыстоўваць гэты рэсурс інфармацыйны, правесці свой кавалачак эстафеты.

Мы складаем такую базу і спіс, да каго мы можам пайсці для таго, каб прарэкламаваць беларускі парадак дня, а таксама вывучаем унутры кожнай краіны магчымых партнёраў, да каго мы можам звярнуцца з гэтай базай, каб нас падтрымаць.

Ужо 30 мая народныя амбасады паўнавартасна анансуюць праект Глабальнай эстафеты салідарнасці з Беларуссю і раскажуць, як гэта будзе адбывацца.

«НН»: Беларусы ўжо здзівілі магчымасцю салідарызавацца нават праз гады жудасных рэпрэсій, як, напрыклад, гэта паказаў марафон салідарнасці. Мала хто чакаў такога поспеху. Скажыце, ці чакаеце вы падобнага эфекту ад глабальнай эстафеты?

ВЗ: Мне, напэўна, складана сёння гэта спрагназаваць. Вынік любога праекта залежыць не толькі ад арганізатара, але і ад кожнага ўдзельніка, таму поспех гэтай эстафеты будзе першапачаткова залежаць ад уцягнутасці беларусаў, якія рэалізуюць гэты праект.

Першая наша задача — гэта зацікавіць саміх беларусаў у рэалізацыі эстафеты, а далей — распрацаваць інструменты, каб зацікавіць і ўцягнуць грамадзян іншых краін.

Але я дакладна веру ў людзей і веру ў нашу салідарнасць. Якім бы ні атрымаўся вынік — гэта лепш, чым яго адсутнасць.

У мяне ёсць любімая фраза, якую я казала раней сваёй дачцэ-спартсменцы: «Да перамогі прыходзіць той, хто ідзе». І мы ідзем.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары7

  • Беларус
    26.05.2024
    Дайце бабла, у беларусаў не пройдзе, вырашылі замежнікаў патрэсці
  • 26.05.2024
    Гэта будзе чарговы выраз " сур'ёзны(ай) заклапочанасці " )))
  • Архитектор Мендисабаль
    26.05.2024
    Собственно, для чего весь цирк и затевался, "недахлоп сродкаў" и господа, делайте взносы
    Хрен вам, я еще от прошлого марафона отдышаться не могу

Што вядома пра беларуса Віктара Павелку, якога ў Польшчы падазраюць у арганізацыі нападаў на расійскіх апазіцыянераў1

Што вядома пра беларуса Віктара Павелку, якога ў Польшчы падазраюць у арганізацыі нападаў на расійскіх апазіцыянераў

Усе навіны →
Усе навіны

Z-ваенкар пахвалілася, як белгарадская тэрабарона збіла са стрэльбы дрон. Аказалася, гэта быў расійскі дрон за $90 тысяч2

Інтэр'ер гэтай сталічнай кватэры адзначаны міжнароднай прэміяй дызайну. Вось за колькі яе прадаюць5

Беларуская фабрыка пачала рабіць постары з дываноў

Расійскі дэпутат, якога судзяць за антываенныя заявы, у апошнім слове выступіў з пакаяннем перад украінцамі. Суддзя выскачыў з залы4

ГУБАЗіК пагражае Мікіту Мелказёраву — за грубыя словы пра Панамарэнку. А прапагандыст Казакоў заклікае расстраляць43

У ДТЗ у Талачынскім раёне загінулі два чалавекі

Крэмль стаў выдаляць метаданыя з усіх відэа з удзелам Пуціна2

Экс-прэзідэнт Польшчы: Замарожаны канфлікт будзе трагічнай весткай для Украіны4

Упершыню за палову месяца даляр патаннеў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра беларуса Віктара Павелку, якога ў Польшчы падазраюць у арганізацыі нападаў на расійскіх апазіцыянераў1

Што вядома пра беларуса Віктара Павелку, якога ў Польшчы падазраюць у арганізацыі нападаў на расійскіх апазіцыянераў

Галоўнае
Усе навіны →