Усяго патроху33

Ці можна выбіваць дываны ў дварах? Вы здзівіцеся

Традыцыйна, не абыходзіцца без нюансаў

Яшчэ з савецкіх часоў у Беларусі падтрымліваецца традыцыя — выбіваць дываны ў двары сярод шматпавярховікаў. Часта беларусы займаюцца гэтым зімой, але ўвогуле нейкай пэўнай пары года для чысткі дываноў, як той казаў, дзедаўскім спосабам, няма.

Нягледзячы на тое, што людзей, якія ў эпоху агульнадаступных хімчыстак і клінінгаў наважваюцца выбіваць дываны самастойна, усё менш, гук выбівалак ўсё адно раз-пораз гучыць ва ўсіх дварах. Але, як аказалася, выбіваючы дыван, можна таксама парушыць правілы, піша «АиФ».

Адвакат Магілёўскай абласной калегіі адвакатаў Уладзімір Гарбачоў расказаў, што па правілах карыстання жылымі памяшканнямі выбіваць дываны можна далёка не ўсюды. Напрыклад, забаронена гэтым займацца на лесвічных клетках, на газонах і ў сушылках.

Дазволена выбіваць дываны ў двары толькі тады, калі там ёсць спецыяльна абсталяваныя месцы. Бывае, што ў дамах абсталююць спецыяльнае памяшканне для чысткі дываноў, але гэта пакуль рэдкасць. Ніхто не забараняе выбіваць дываны на асабістых прысядзібных участках і ў кватэры.

Таму, кажа юрыст, у многіх выпадку прасцей аддаць дыван у хімчыстку і не парушаць правілы.

Каментары3

  • алик
    26.05.2024
    яшчэ нейких гадоу 15 таму у будауничых нарматывах была "пляцоука для выбивання дываноу", а яшчэ дауней людзи выносиць дываны выбиваць на чысты белы снег. потым увесь двор быу шэрыми плямами. личылася што пыласос, гэта добра, але раз-два за зиму трэба дыван выбиць на снезе
  • дочка Максима Дизайнера
    27.05.2024
    Satan , как ты щытаеш ?
  • дочка Максима Дизайнера
    27.05.2024
    красивая гёрла)

    на переднем плане

    а ничего, что на заднем плане балкончик немного просел?

Цяпер чытаюць

Стала вядома, куды паступіў вучыцца сын Макея20

Стала вядома, куды паступіў вучыцца сын Макея

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі закрываецца вялікая сетка крам посуду і тавараў для дома

Жанчына-кур'ер везла з Беларусі ў Расію ў маршрутцы 100 тысяч еўра і, натуральна, не давезла

Кіроўцу пагрузчыка з Гродна асудзілі па шасці палітычных артыкулах. Імаверна, яго схапілі пасля вяртання ў Беларусь2

Загінула котка Чарнушка, якая была сімвалам гродзенскай галерэі Тызенгаўза1

У Варшаве беларус адмовіўся плаціць за таксі і пагражаў кіроўцу. Яго дэпартуюць12

Марына Ментусава вяла эфір у шыйным артэзе. Што здарылася?16

Паглядзіце, як будзе выглядаць новая інфекцыйная бальніца ў Мінску2

У Бараўлянах знайшлі рэдкі чырванакніжны грыб дыяметрам 40 сантыметраў

Расія можа глушыць GPS. Навукоўцы прапанавалі альтэрнатывы, абаронка ўжо выкарыстоўвае некаторыя з іх, з часам яны могуць распаўсюдзіцца і на звычайнае жыццё1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, куды паступіў вучыцца сын Макея20

Стала вядома, куды паступіў вучыцца сын Макея

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць