Эканоміка3232

Беларуская прапаганда сцвярджае, што траціна літоўцаў жыве ў беднасці. Але іх «беднасць» — наш сярэдні заробак

Прыкладна траціна насельніцтва Літвы ці ўжо за рысай беднасці, ці балансуе на мяжы прорвы, піша аўтар артыкула ў «СБ. Беларусь сегодня».

Вільня. Ілюстрацыйнае фота: Наша Ніва

Літоўская галеча па версіі лукашэнкаўскай прапаганды

Аўтар СБ запэўнівае чытачоў, што эканамічная сітуацыя ў Літве кепская і будзе толькі пагаршацца. 

У якасці доказаў ён спасылаецца на колькасць людзей, якія жывуць па-за рысай беднасці ці набліжаюцца да яе.

Але што ўяўляе сабой «рыса беднасці» ў Літве?

Рыса абсалютнай беднасці ў Літве ў мінулым годзе складала 354 еўра на аднаго чалавека. Гэта каля 1235 беларускіх рублёў па цяперашнім курсе. Людзей, якія недацягваюць да яе — 187 тысяч чалавек, або 6,5% насельніцтва.

Пад рызыкай беднасці ў Літве знаходзяцца тыя, хто мае 510 еўра ў месяц на аднаго жыхара ці 1071 еўра на сям'ю.

У пераводзе на нашя грошы атрымліваецца каля 1780 рублёў на адну асобу і каля 3740 рублёў на сям'ю. У гэтай групе каля 21% жыхароў краіны.

«Статыстыка глядзіцца страшнавата — прыкладна траціна насельніцтва рэспублікі ці ўжо за рысай беднасці, або балансуе на мяжы прорвы», — піша аўтар. 

А што з беднасцю ў Беларусі?

Згодна з афіцыйнымі лічбамі, за рысай беднасці ў Беларусі сапраўды жыве меншы працэнт насельніцтва, чым у Літве — усяго 3,5% насельніцтва.

Каб трапіць за рысу беднасці ў Беларусі па методыцы Белстата, месячны даход чалавека мусіць складаць менш за 418 рублёў (каля 120 еўра).

Атрымліваецца, што рыса беднасці ў Беларусі і Літве адрозніваецца амаль у тры разы.

А што будзе, калі падлікі робіць не Белстат?

Аднак калі вызначаць рысу беднасці не па методыцы Белстата.

Паводле методыкі Сусветнага банка, пад рысай беднасці ў Беларусі разумеюць тых, у каго месячны ўзровень даходаў на чалавека меншы за $205,5 (гэта каля 660 рублёў або 185 еўра). Калі абапірацца на гэту метадалогію, доля жыхароў Беларусі, якія знаходзяцца за рысай беднасці, складае 27% насельніцтва.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

Кпіны прапагандыстаў з Беларусі ў бок Літвы выглядаюць цалкам недарэчнымі. Пры гэтым жаданне параўноўваць эканамічныя паказчыкі Беларусі з Літвой маюць права на існаванне.

Абедзве краіны трыццаць пяць гадоў таму былі ў складзе СССР і пасля яго распаду знаходзіліся ў падобных умовах. Але Літва выбрала еўрапейскі шлях развіцця і ўжо 20 гадоў з'яўляецца членам Еўрасаюза. Беларусь жа абрала іншы шлях і прывязалася да Расіі.

У выніку гэта грамадзяне Беларусі масава ездзяць на заробкі ў Літву, а не наадварот.

Сачыце за лічбамі

Сярэдняя зарплата ў Літве па дадзеных за чацвёрты квартал 2023 года складала 1304 еўра на рукі. У Беларусі ўжо падлічылі заробкі за сакавік 2024 года. Атрымалася 1859 рублёў чыстымі, альбо 529 еўра.

Такім чынам, чалавек з сярэднім беларускім заробкам ледзь-ледзь перавышае літоўскую зоны рызыкі беднасці.

Распавядаючы пра галечу ў Літве, аўтар «СБ» тлумачыць, што ў Літве ўсё дрэнна з вытворчасцю, праз што краіна губляе працоўныя месцы, а людзі застаюцца без працы, таму і папаўняюць спісы бедных.

Але статыстыка паказвае адваротнае. Днямі стала вядома, што ў першым квартале 2024 года ў Літве была самая вялікая колькасць работнікаў за апошнія 25 гадоў — на рынку з'явілася 40 000 новых работнікаў. 

Каментары32

  • No
    23.05.2024
    Беларусь адна з найбяднейшых краін Еўропы.
    Татальная эміграцыя насельніцтва, катастрафічная нястача працоўных, няма лекараў, людажэрныя законы, алсутнасць праў і законаў. Шмат хто бяжыць адсюль. Краіна па ісце рэгіён рашкі.
    Што хоча давесці калгасная прапаганда?
    Гэтага трызнення ніхто не чытае. Навошта НН калупацца ў гэтай калгаснай памыйніцы?
  • Ёсік
    23.05.2024
    Дык навошта вы так зацікаўлены, каб да вас літоўскія жабракі езьдзілі, што бязвіз не адмяняеце. Канешне, прапагандыст сядзіць на вялікім заробку, але астаняеінасельніцтва ў ср.цы. У 1998 езьдзіў у Кішынёў, там ці жабрак, ці з грашыма, не было бачна сярэдняга класу, у Беларусі неяк незаўважна было тады такое становішча. А зараз, як я для сябе бачу, у Беларусі менш сярэдняга класу, разрыў адчувальны паміж заможных грамадзян, і ад заробку да авансу, ад авансу да заробку, і дзіця ў школку па Халве.
  • нечего ловить что в РБ что в Литве
    23.05.2024
    Сравните цены на жилье в Минске и Вильнюсе. Это x2 как минимум. А так же коммуналку и другие союзовские ценники. Так что тыща-евровые заробки в Литве примерно как в РБ 500. А молодежи в Литве осталось ещё меньше, вот это реальные показчыки .

На зіму запланаваныя масавыя затрыманні, складзеныя «першы і другі спісы»29

На зіму запланаваныя масавыя затрыманні, складзеныя «першы і другі спісы»

Усе навіны →
Усе навіны

Успышка віруса Марбург можа перарасці ў новую пандэмію. Што гэта за хвароба?3

Чэргі з аўтобусаў на межах Беларусі зноў зніклі

Вельмі моцны пажар на нафтабазе ў Пермскім краі Расіі

Бывай, Еўропа! Беларусы канчаткова перасаджваюцца на кітайскія аўто20

На Нобелеўскую прэмію міру сёлета прэтэндуе 286 кандыдатаў

Вядучая Бі-бі-сі выпадкова адправіла пытанні Борысу Джонсану перад інтэрв'ю. Інтэрв'ю прыйшлося адмяніць1

Ганец з Ірана ехаў папярэдзіць Насралу, што Ізраіль збіраецца таго забіць. Абодва загінулі ў бункеры2

У чатах Калінкавічаў распаўсюджваецца ВІДЭА, якое зафіксавала падзенне беспілотніка12

«Я тупіў. І сумняваўся. І рваўся паміж некалькімі пачуццямі. І цяпер мне сорамна». Кранальнай гісторыяй падзяліўся беларускі святар3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На зіму запланаваныя масавыя затрыманні, складзеныя «першы і другі спісы»29

На зіму запланаваныя масавыя затрыманні, складзеныя «першы і другі спісы»

Галоўнае
Усе навіны →