Грамадства3939

Белстат: Сярэдні заробак у Мінску — 578 даляраў

Сярэдняя заработная плата ў Мінску ў чэрвені гэтага года дасягнула 4 млн 807,7 тыс. рублёў, паведамляе БелТА са спасылкай на Нацыянальны статыстычны камітэт. Гэта прыкладна — 578 даляраў у эквіваленце.

На другой пазіцыі, паводле Белстата,- Мінская вобласць (3 млн. 740,7 тыс. — 450 даляраў), на трэцяй — Гомельская (Вr3 млн. 603,2 тыс. -- 434 даляры). Чэрвеньскі сярэдні заробак у Магілёўскай вобласці быў роўны Br3 млн. 450,5 тыс. (416 даляраў), у Віцебскай — Br3 млн. 438,8 тыс. (414 даляраў), у Гродзенскай — Br3 млн. 366,5 тыс. (405 даляраў), у Брэсцкай вобласці — Вr3 млн. 243,5 тыс (390 даляраў).

Як адзначылі ў Белстаце, самая высокая сярэдняя заработная плата ў чэрвені зафіксаваная па такіх відах эканамічнай дзейнасці, як дзейнасць, звязаная з вылічальнай тэхнікай, — Br9 млн. 993,2 тыс., вытворчасць коксу, нафтапрадуктаў і ядзерных матэрыялаў — Br8 млн. 304, 4 тыс., паветраны транспарт — Br7 млн. 172,7 тыс.

***

Нагадаем, што ўчора Нацыянальны статыстычны камітэт паведаміў, што ў чэрвені налічаны сярэдні заробак «бруднымі» склаў 3 млн 752 тыс. 118 рублёў (452 даляры ў эквіваленце).

Лукашэнка, у сваю чаргу, прымаючы з дакладам прэм'ер-міністра Міхаіла Мясніковіча, сказаў, што сярэдні заробак павінен быць мінімум $500 у эквіваленце.

«Хацеў бы пачуць, што з заработнай платай. Трэба людзей усё ж такі падцягнуць да $500, а далей яны, маючы ўжо нейкую падушку бяспекі (усё ж такі гэта нармальны заробак), будуць самі зарабляць грошы, і нам можна дыстанцыявацца ад таго, каб зверху нагнятаць сітуацыю з заробкам. Але сярэдняя зарплата ў $500 — гэта самы мінімум, які павінен быць у нашай краіне».

Мясніковіч жа зазначыў, што сярэдні заробак павышаецца больш хуткімі тэмпамі, чым планавалася.

Каментары39

Цяпер чытаюць

Каледж хацеў засудзіць студэнта і спагнаць з яго 13 тысяч рублёў — але юнак даў адпор сістэме1

Каледж хацеў засудзіць студэнта і спагнаць з яго 13 тысяч рублёў — але юнак даў адпор сістэме

Усе навіны →
Усе навіны

Галоўнага расійскага прапагандыста Дзмітрыя Кісялёва адхілілі ад эфіру «Вестей недели»3

Арменія збіраецца ў найбліжэйшы час падаць заяўку на ўступленне ў ЕС5

«Усе, хто хацеў, працу знайшлі». Як жывуць беларускія айцішнікі ў Латвіі4

Вялікабрытанія і Францыя перадаюць Украіне сакрэтныя даныя для вытворчасці крылатых ракет SCALP. Для Крымскага моста?11

Мужчына думаў, што знайшоў добрую вакансію на нафтавай платформе ў Нарвегіі, але страціў грошы

«Кладзём на сумленне!» Чым жыве Вадзім Галыгін12

«Украіна іншая і свайго не аддасць». Зяленскі павіншаваў краіну з Днём незалежнасці5

Арцыбіскуп Кандрусевіч вярнуўся да службы пасля месяца лекавання2

«Палёт замест пяці гадзін заняў дзесяць». Сям’я футбаліста Аляксандра Глеба не без прыгод даляцела да Стамбула12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Каледж хацеў засудзіць студэнта і спагнаць з яго 13 тысяч рублёў — але юнак даў адпор сістэме1

Каледж хацеў засудзіць студэнта і спагнаць з яго 13 тысяч рублёў — але юнак даў адпор сістэме

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць