Грамадства11

3 жніўня - пікет у падтрымку свабоднай Беларусі ў Маскве

18:00, каля помніка Грыбаедаву, м. «Чыстыя Пруды»

Расійскія праваабаронцы правядуць пікет салідарнасці з грамадзянскай супольнасцю Беларусі.

«Год таму быў арыштаваны і неўзабаве асуджаны па сфабрыкаваных абвінавачваннях на 4.5 года вядучы беларускі праваабаронца, кіраўнік праваабарончага цэнтра «Вясна», наш таварыш і калега Алесь Бяляцкі.»

«Мы абураныя тым, што

ў Беларусі працягваюцца грубыя парушэньні правоў чалавека і рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзянскай супольнасці.
Гэта — смяротнае пакаранне без магчымасці абскардзіць рашэнне суда, катаванні ў месцах зняволення, жорсткае збіццё дэманстрантаў, прэвентыўныя затрыманні падчас візітаў вышэйшых расійскіх службовых асоб, пазбаўленне свабоды неправасудна асуджаных актывістаў, журналістаў і праваабаронцаў, забароны для іх на выезд з краіны, ганенні на адвакатаў і многае іншае. Фатаграфаванне

скінутых з самалёта на тэрыторыю Беларусі плюшавых мішак таксама аказалася злачынствам — два чалавекі за гэта затрыманыя і могуць атрымаць турэмныя тэрміны.

Мы патрабуем ад уладаў Беларусі вызвалення і рэабілітацыі Алеся Бяляцкага і ўсіх вязняў сумлення ў Беларусі і спынення рэпрэсій.

Мы заклікаем расейскія ўлады спыніць эканамічную і палітычную падтрымку рэжыму Лукашэнкі.»

Акцыя прыўрочаная да Дня салідарнасці з грамадзянскай супольнасцю Беларусі 4 жніўня.

Час правядзення: 3 жніўня, 18:00 — 20:00 Месца правядзення: ля помніка А.Грыбаедава, м. «Чистые пруды»

Каментары1

Цяпер чытаюць

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень9

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень

Усе навіны →
Усе навіны

Бізнэсмен-рытуальшчык пагарэў на тым, што працаўладкоўваў толькі жанчын2

Што гэта за 196 палітвязняў, пра вызваленне якіх заявілі прапагандысты?2

У Перу паліцыя затрымлівала наркагандляра, пераадзеўшыся ў касцюмы талісманаў мундыялю-20262

Еўрасаюз адкрыў перамовы аб уступленні Украіны і Малдовы2

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе13

У Свіслацкім раёне знішчылі вялікае поле маку1

Аб'явілі збор сродкаў на лячэнне былога палітвязня Дзмітрыя Гопты5

У Маскве спрабавалі ўзарваць былога міністра дзяржбяспекі «ДНР»7

У вежы «Газпрама», якая будуецца ў Мінску, заўважылі ўжо гатовы офіс. Што гэта і навошта — незразумела4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень9

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць