Улада55

Пафала адхіляе любую магчымасць супрацоўніцтва з «рэжымам» у Беларусі

Высокапастаўлены нямецкі палітык, кіраўнік ведамства федэральнага канцлера Германіі і федэральны міністр па спецыяльных даручэннях Рональд Пафала адхіляе любую магчымасць супрацоўніцтва з «рэжымам» у Беларусі, які «падаўляе свабоднае выражэнне палітычнай волі ў краіне, арыштоўвае кандыдатаў у прэзідэнты ў дзень галасавання і прыводзіць у выкананне ў вышэйшай ступені сумнеўныя смяротныя прысуды». Пра гэта гаворыцца ў артыкуле, апублікаваным у нямецкай газеце Frankfurter Allgemeine.

Пафала бачыць прэзідэнта Беларусі чалавекам, які «фальсіфікуе выбары, кідае ў турму адважных крытыкаў рэжыму і спрабуе зламаць іх фізічна і маральна». Ён нагадвае, што ў краіне «забаранілі праводзіць нават бяскрыўдныя флэшмобы, не кажучы ўжо пра незалежныя апытанні насельніцтва».

Паводле слоў Пафалы, парламенцкія выбары ў Беларусі 23 верасня, «відавочна, пройдуць ва ўжо знаёмай манеры: прадстаўнікоў апазіцыі зноў не дапусцяць у склад выбаркамаў, незалежныя партыі адхіляць пад любымі падставамі». «Так, усяго два тыдні таму ўдзельнічаць у выбарах было забаронена дзвюм партыям. Лідар адной з іх, Мікалай Статкевіч, адбывае турэмнае пакаранне па палітычных матывах, а другі, Алесь Міхалевіч, быў вымушаны шукаць прыстанішча ў ЕС», — піша нямецкі палітык.

«У гэтых умовах любое двухбаковае супрацоўніцтва толькі ўзмацніла б пазіцыі рэжыму.
І хоць крытыкі справядліва ўказваюць на тое, што Еўропа можа назаўжды страціць Беларусь, бо пры Аляксандры Лукашэнку краіна адмовілася ад значнай часткі свайго эканамічнага суверэнітэту на карысць Расіі, ЕС выбірае процілеглы шлях», — заяўляе Пафала.

Паводле яго слоў, у Германіі і Бруселі маюць намер і далей прытрымлівацца рэжыму цвёрдых санкцый у дачыненні да вышэйшых беларускіх чыноўнікаў — у форме візавых забарон, блакіравання рахункаў і зброевага эмбарга — і адначасова наладжваць дыялог з грамадзянскай супольнасцю, аблягчаць кантакты паміж жыхарамі Беларусі і ЕС. Пры гэтым «моладзі дадуць магчымасць вучыцца ва „ўніверсітэце ў выгнанні“ (ЕГУ), спецыяльна адкрытым на тэрыторыі Літвы, ці ў іншых свабодных універсітэтах Еўропы».

Каментары5

Цяпер чытаюць

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома14

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома

Усе навіны →
Усе навіны

Расійскі Су-30 пацярпеў крушэнне ў Крыме3

Лукашэнка зноў згадаў 2020 год16

Гомельскі рэцыдывіст нападаў на людзей у пад'ездах, а потым напаў на Украіну. Вынік?8

Лукашэнка расказаў, як лекавалі Статкевіча, і прыплёў пра выбухі17

Улады Беларусі анулявалі пашпарт нобелеўскага лаўрэата Алеся Бяляцкага 3

«Белпол» апублікаваў дакумент аб браніраванні ваеннаабавязаных у перыяд мабілізацыі ў ваенны час6

Кошт імгненных паставак нафты Brent дасягнуў максімуму з 2008 года

Гарадскія ўлады абвяргаюць інфармацыю пра выбухі ў Магілёве3

200 расійскіх вайскоўцаў будуць сёлета задарма адпачываць у беларускіх санаторыях7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома14

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць