Навука і тэхналогіі4141

Параўнаем: прыгарадныя цягнікі Мінска і Чыкага

Беларусам ёсць чаму павучыцца ў амерыканцаў.

Беларускія «Гарадскія лініі» дзейнічаюць трошкі больш за год. Электрычкі адпрацавалі першыя месяцы ў тэставым рэжыме, выбіраючы аптымальны варыянт эксплуатацыі. За прыклад нам можна ўзяць працу прыгарадных цягнікоў Чыкага (ЗША).

Параўнаем ключавыя моманты ў арганізацыі працы абедзвюх чыгунак і паспрабуем адшукаць узор для пераймання.

Продаж квіткоў

Чыкага Купіць праязны на месяц можна на станцыі ў касе, замовіць у інтэрнэце або па пошце. Для апошняга трэба запоўніць анкету, якая ляжыць на адмысловым стале на станцыі і кінуць яе ў паштовую скрыню з надпісам Ticket by mail. Для аплаты выпісваецца чэк.

Квіток можна набыць у кандуктара. Ён будзе каштаваць на даляр даражэй.

Калі на момант пасадкі касы зачыненыя, дадатковая аплата не бярэцца. Касы працуюць толькі ў гадзіны пік.

Мінск. Квіток на адну паездку можна купіць у касе. А таксама праз адмысловыя тэрміналы на чыгуначным вакзале ў Мінску, але толькі поўны квіток.

Набыты ў кандуктара квіток у любым выпадку каштуе на 1200 даражэй. Гэта датычыць і пенсіянераў, і бацькоў маленькіх дзяцей.

Праязныя

Чыкага. Існуе вялікая колькасць варыянтаў квіткоў, кошт якіх залежыць ад канчатковай станцыі. Пры гэтым, калі былі выкарыстаны не ўсе паездкі і білет больш не патрэбны, яго можна здаць і вярнуць грошы за нявыкарыстаныя паездкі. На два выходныя можна набыць квіток за $7 з безлімітнай колькасцю паездак.

Мінск. Можна набыць праязныя на месяц і дэкаду, на буднія дні, імянныя. Ніякіх бонусаў у выглядзе кампенсацыі не выкарыстаных паездак і квіткоў выходнага дня ў нас няма.

Кантроль

Чыкага. Квіткі правяраюць кандуктары.

Праязныя і карэньчык ад праверанага квітка зашчэпліваюцца спецыяльнай металічнай пласцінай на падгалоўніку крэсла. Пустая пласціна — сігнал, што ў пасажыра няма ні квітка, ні праязнога.

Мінск. Квіткі правяраюць кандуктары і кантралёры. На квітках ставіцца штамп з надпісам «Мінск-Пасажырскі» і актуальная дата.

Станцыі

Чыкага.

Станцыі абсталяваныя кандыцыянерамі. У прыбіральнях абавязковыя кабінкі для інвалідаў, тэлефон-аўтамат, фантанчык для піцця.

Мінск. Новыя станцыі не маюць кандыцыянераў,

у спёку тут ратуюцца скразняком, адчыняючы дзверы і вокны.
Адзіная прыбіральня для інвалідаў ёсць на навюткай станцыі «Ждановічы». Тут няма туалетнай паперы, фантанчыка і тэлефона.

Чым адрозніваюцца цягнікі

У прадмесці Чыкага ездзяць двухпавярховыя цягнікі. Яны складаюцца з васьмі вагонаў, першы вагон — цеплавоз. У кожным вагоне адны дзверы па цэнтры.

У Мінску ездзяць электрычкі швейцарскай вытворчасці. Кожны цягнік складаецца з чатырох вагонаў. У двух цэнтральных па двое дзвярэй, у першым і апошнім па адных. Вагоны аднапавярховыя, цеплавоза няма.

Каментары41

Ці праўда, што ў абменніках не прымаюць даляры старога ўзору?2

Ці праўда, што ў абменніках не прымаюць даляры старога ўзору?

Усе навіны →
Усе навіны

«Ну і сядзі, рохкай далей». Невядомы засмуціўся, калі не здолеў падмануць беларуса ў інтэрнэце4

У Беларусі забаранілі «Казкі» Пушкіна, выдадзеныя «Умкай»2

Праекціроўшчыкі паказалі, як будзе выглядаць плошча Бангалор у Мінску. Ім сказалі падумаць лепш13

У Мексіцы шукаюць прастытутку з Расіі, якая пакінула дзіця адно дома і паехала ў клуб. Хлопчык памёр ад голаду2

Следчы камітэт пагражае беларусам, якія за мяжою ўдзельнічаюць у акцыях супраць рэжыму 25

«Паспрабуюць адабраць — прыйду з міліцыяй». У школах забіраюць тэлефоны вучняў на дзень — бацькі бунтуюць16

ААЦ ануляваў дамен платформы petitions.by1

Каманда Зяленскага зменіць брэнд «Слуга народа» на выбарах1

У Мінску смяротнасць ад каранавіруса заніжалі больш чым у 4 разы16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ці праўда, што ў абменніках не прымаюць даляры старога ўзору?2

Ці праўда, што ў абменніках не прымаюць даляры старога ўзору?

Галоўнае
Усе навіны →