Грамадства11

Экс-гандляр зброяй выйшаў на волю

Невядома, колькі гадоў ураджэнец Вілейкі Аляксандр Андрон правёў за кратамі.

Пасля таго як у пачатку 2000-х дзяржава ўзялася за гандляроў зброяй, толькі адно прадпрыемства здолела працягнуць працу — «Белтэхэкспарт» Уладзіміра Пефціева. Хтосьці з уладальнікаў такога бізнэсу загадкава загінуў, кагосьці пасадзілі…

За краты на вялікі тэрмін адправілі і Аляксандра Андрона, які ўзначальваў «Белзнешпрамсэрвіс». А нядаўна стала вядома, што былы бізнэсовец вызваліўся.

Не дасядзеў…

Аляксандр Андрон з’яўляўся генеральным дырэктарам «Белзнешпрамсэрвіса» — прадпрыемства, якое прадавала зброю, займалася рамонтам і мадэрнізацыяй вайсковай тэхнікі.

Яго затрымалі восенню 2003.
Абвінавацілі ў атрыманні хабару; крадзяжы шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі ў асабліва буйных памерах; парушэнні таямніцы ліставання, тэлефонных перамоваў, тэлеграфных альбо іншых паведамленняў; падробцы і вырабе альбо збыце падробленых дакументаў, пячатак, бланкаў; незаконных дзеяннях у адносінах да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў; махлярстве, здзейсненым арганізаванай групай.

Суд скончыўся толькі ў маі 2005. Андрон атрымаў 10 гадоў турмы з канфіскацыяй маёмасці і забаронай на пяць гадоў займацца прадпрымальніцкай дзейнасцю.

За што ж арыштавалі багацея? У 2000–2003 гендырэктар «Белзнешпрамсэрвіса» з таварышам купіў устаноўчыя дакументы некалькіх замежных фірмаў і адкрыў рахункі ў латвійскіх банках. І з гэтымі фірмамі пачалі заключаць дамовы ад імя «Белзнешпрамсэрвіса». У выніку па дамовах паставак і працэнтах займаў Аляксандр Андрон з таварышам атрымаў каля 5 мільёнаў даляраў. І здзелкі гэтыя былі не зусім чыстыя, калі імі зацікавіліся праваахоўныя органы. Акрамя гэтага, гендырэктар са сваім падначаленым прысвоіў грошы прадпрыемства на камандзіроўкі — каля 7 тысяч даляраў. Апошняя сума выглядае смешнай у параўнанні з мільённым прыбыткам.

Асудзілі і падзельнікаў гендырэктара. Яго таварыш атрымаў 2 гады пазбаўлення свабоды, падначалены — 2,5 года «хіміі».

Таксама Андрона абвінавацілі ў тым, што ён вёў праслухоўку іранскіх бізнэсоўцаў, з якімі ў Беларусі праводзіліся перамовы. І той нібыта ў гэтай частцы віну прызнаў. У астатнім — адмаўляў.

Пасля шматмесячнага ліставання з Міністэрствам унутраных спраў удалося высветліць лёс экс-бізнэсоўцы. Рэдакцыя атрымала факс за подпісам першага намесніка начальніка Дэпартамента выканання пакаранняў МУС Сяргея Працэнкі. У ім адзначана, што «ў цяперашні час Аляксандр Барысавіч Андрон ва ўстановах крымінальна-выканаўчай сістэмы не ўтрымліваецца». Першапачаткова ж яго вызваленне чакалася толькі ў 2013.

Зрэшты, хто можа паручыцца, што ён сядзеў. Былі адваротныя выпадкі Тамары Віннікавай, Галіны Жураўковай. Ці бліжэйшая па часе справа ўладальніка ГЦ «Ждановічы» Яўгена Шыгалава.

Дзе шукаць Андрона?

Аляксандр Андрон — для інтэрнэту асоба загадкавая. Знайсці нейкія ўзгадкі пра яго — амаль немагчыма.

У Вілейцы, дзе да пераезду жыў, Андрон будаваў сабе дом. Чатырохпавярховы цагляны катэдж паўстаў у цэнтры горада.
Побач знаходзілася амаль выключна аднапавярховая забудова. Таму палац гандляра зброяй вылучаўся на агульным фоне.

Да каго ні звяртаўся з вілейчукоў, ніхто не змог прыгадаць, ці паспеў засяліцца туды бізнэсовец. Нейкі час дом стаяў пустым, пакуль туды не перасялілі Вілейскі ваенкамат. Сёння, праўда, верхнія паверхі аддадзены пад жытло. Раптам вярнуўся былы гаспадар? Набіраем нумар (у некаторых тэлефонных базах па-ранейшаму ўладальнікам будынка з’яўляецца Андрон А.Б.). Але, як і чакалася, жаночы голас паведаміў, што гэта не яго кватэра. Пасля высветлілася, што гэта службовае жытло, у якім жыве сям’я міліцыянта.

У Мінску, праўда, некалькі кватэр зарэгістраваныя на цёзак па прозвішчу экс-бізнэсоўцы. Тэлефануем па кожным і запрашаем Аляксандра Барысавіча. На жаль, дзе на тэлефанаванне адказалі, жыхара з такім імем не аказалася.

*** «Белзнешпрамсэрвіс» — дзяржаўнае экспартна-імпартнае прадпрыемства, якое прапаноўвае паслугі па распрацоўцы, вытворчасці, мадэрнізацыі, рамонту, рэалізацыі ўзбраення, вайсковай тэхнікі, ваенна-тэхнічнай маёмасці, іх камплектуючых, спецыяльнага тэхналагічнага абсталявання і матэрыялаў.

Каментары1

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Дарадца Трампа па нацбяспецы выпадкова дадаў журналіста ў сакрэтны чат у Signal. Раскрытыя механізмы прыняцця рашэнняў16

Дарадца Трампа па нацбяспецы выпадкова дадаў журналіста ў сакрэтны чат у Signal. Раскрытыя механізмы прыняцця рашэнняў

Усе навіны →
Усе навіны

Каб не трапіць у СІЗА, расійскі апазіцыйны блогер пайшоў на вайну. Днямі яго пахавалі ў закрытай труне5

Салаўёву давялося запісаць пакаяльнае відэа, бо ў Чачні не зразумелі яго словы пра «Ахмат»5

Увесну пацягнула на салодкае? Доктар расказвае, пра што гэта можа сведчыць2

У Мінску аўтамабілі праваліліся ў яму проста пасярод дарогі

Наведніца сабачага кафэ ў Мінску засталася крайне незадаволенай і расказала, якія ў яе прэтэнзіі4

У аўторак у цэнтры Мінска перакрыюць рух транспарту1

Як беларусы пад Мінскам на выходных гукалі вясну ФОТАРЭПАРТАЖ2

«Губляю 300 рублёў у месяц». Айцішнікі з заробкам у далярах наракаюць на падзенне курсу6

У Белгарадскай вобласці знішчаныя 4 расійскія верталёты — Сілы спецыяльных аперацый Украіны2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дарадца Трампа па нацбяспецы выпадкова дадаў журналіста ў сакрэтны чат у Signal. Раскрытыя механізмы прыняцця рашэнняў16

Дарадца Трампа па нацбяспецы выпадкова дадаў журналіста ў сакрэтны чат у Signal. Раскрытыя механізмы прыняцця рашэнняў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць