Начальнік дэпартамента развіцця БАТЭ Наталля Марчанка назвала дакладную лічбу гледачоў, якія прысутнічалі на трыбунах «Дынама» на матчы супраць «Хапоэля» (2:0) уплэй-оф Лігі чэмпіёнаў, а таксама выбачылася перад тымі, хто прыйшоў на стадыён і сутыкнуўся з пэўнымі праблемамі.
«Афіцыйная лічба прысутных на матчы 16.352 чалавекі, што перавысіла лічбу, на якую мы разлічвалі. І хачу выбачыцца перад заўзятарамі за пэўныя накладкі з квіткамі. Рэч у тым, што мы адштурхоўвалісяад гульні са „Штурмам“ у мінулым годзе. І была прадугледжана пэўная колькасць сектараў, якія павінны быць запоўненыя. І ў выпадку перавышэння прададзеных білетаў, мусілі вылучацца дадатковыя. Але ўзнікла невялікае непаразуменне з кіраўніцтвам стадыёна. У выніку, сектары апынуліся зачыненымі. Але людзям была прапанаваная альтэрнатыва, хоць разумею, што гэта выклікала шмат незадаволенасці. Будзем весці працу над памылкамі», — сказала Марчанка.
Каментары