Здарэнні44

Феерверкі вылезлі бокам

Пракурор патрабуе пакараць былога віцэ-губернатара Віцебшчыны 7 гадамі калоніі.

Сёння ў Мінскім гарадскім судзе працягнуўся суд над былым намеснікам старшыні Віцебскага аблвыканкама, а яшчэ раней першым сакратаром ЦК БРСМ Леанідам Кавалёвым. Суд пачаўся яшчэ ў мінулым годзе, але толькі 22 жніўня з’явілася першая афіцыйная інфармацыя па гэтай справе. А ўжо сёння адбылося апошняе пасяджэнне: бакі выступілі ў спрэчках, абвінавачаныя — з апошнім словам.

Леаніда Кавалёва абвінавачваюць паводле ч. 3 арт. 430 Крымінальнага кодэкса (атрыманне хабару службовай асобай).

Таксама па справе праходзіць грамадзянін Эстоніі Каал Гунар. Яго абвінавачваюць паводле ч. 3 арт. 430 арт., а таксама арт. 16 ч. 6 КК (пасобніцтва).

У справе фігуруе сума хабару ў 2,5 тыс. еўра.

Па версіі абвінавачвання, гэтыя грошы грамадзянін Эстоніі ў якасці пасярэдніка перадаў ад дырэктара фірмы, якая займаецца арганізацыяй феерверкаў, Кавалёву.

Гэта нібыта «ўдзячнасць» за выключнае права на арганізацыю феерверкаў на масавых мерапрыемствах на Віцебшчыне ў 2010-ым.

Перадача грошай ішла пад кантролем КДБ. Бо дырэктар фірмы напісаў заяву пра выманьванне ў яго хабару. А пры перадачы ім грошай эстонцу, праваахоўнікі затрымалі апошняга. У выніку Гунар Каал пайшоў на супрацоўніцтва.

На судзе Каал і Кавалёў сябе вінаватымі не прызналі.

Пракурор запрасіў для Кавалёва 7 гадоў калоніі з канфіскацыяй маёмасці, Каалу — 5 гадоў з канфіскацыяй. З улікам сёлетняга закона аб амністыі тэрмін прапануе зменшыць кожнаму на год.

Прысуд будзе абвешчаны 31 жніўня.

Паказальна, што затрыманне Леаніда Кавалёва так і не пацвердзілі афіцыйна. Як высветлілася на судзе, затрымалі ж яго 21 чэрвеня 2011-га.

Падрабязна пра суд над былым віцэ-губернатарам Віцебшчыны чытайце ў наступным нумары папяровай «Нашай Нівы».

Каментары4

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Радыёвядучы расказаў пра ўнутраную кухню АНТ — і пра тое, як ператварыўся ў палітвязня3

Радыёвядучы расказаў пра ўнутраную кухню АНТ — і пра тое, як ператварыўся ў палітвязня

Усе навіны →
Усе навіны

У некалькіх краінах успышкі віруса Чыкунгунья. Што гэта такое і ці баяцца беларусам?2

Мадонна заклікала Папу Льва XIV прыехаць у Газу, пакуль не стала занадта позна4

Зяленскі: Я не чуў ніводнай прапановы, якая б гарантавала, што заўтра пасля выхаду з Данбаса не пачнецца новая вайна8

Памерла 37-гадовая актрыса Кацярына Арлова

У Турцыі збіраюцца забараніць шведскія сталы ў гатэлях і рэстаранах. Мільёны тон ежы выкідаюцца10

Стала вядома, што за 200 тысяч еўра прапаноўвалі Сяргею Ціханоўскаму «беларускія бізнэсмены»31

«Мы планавалі да 9 мая гэта зрабіць, але кіроўцы пайшлі на Вялікдзень у запой». Кіраўнік СБУ расказаў падрабязнасці пра аперацыю «Павуцінне»4

Кэралайн Лівіт: Магчыма, у будучыні плануецца паездка Трампа ў Расію10

«Не звязана з вайсковымі вучэннямі». Мінтранс Літвы пракаментаваў скасаванне рэйсаў з Беларусі6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Радыёвядучы расказаў пра ўнутраную кухню АНТ — і пра тое, як ператварыўся ў палітвязня3

Радыёвядучы расказаў пра ўнутраную кухню АНТ — і пра тое, як ператварыўся ў палітвязня

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць