Улада

Апазыцыя ў пошуках адэкватнага адказу

У аўторак 14 сакавіка ў Мсьціслаўскім раёне быў затрыманы наклад газэты «Советская Белоруссия». 65 тыс. асобнікаў на васьмі бачынах, аддрукаваныя ў смаленскай тыпаграфіі Міхайлава. У машыне, якая перавозіла газэту, знаходзіўся намесьнік старшыні Партыі БНФ Алесь Міхалевіч. Гэта не абсурд — гэта была спроба палітычнага пэрформансу.

Вонкава газэта не адрозьнівалася ад арыгіналу. Тыя ж шрыфты, фарбы, калянтытулы, вёрстка, нават прозьвішчы журналістаў, што працуюць у рэдакцыі, выходныя зьвесткі: заснавальнікі — Адміністрацыя прэзыдэнта і рэдакцыйная рада. Але на першай старонцы зьмяшчалася фота дзейнага кіраўніка дзяржавы з загалоўкам «19 сакавіка — выбары прэзыдэнта Беларусі А.Р.Лукашэнкі». Астатнія матэрыялы мелі наступныя загалоўкі: «Прэзыдэнт Беларусі — нашчадак расейскіх цароў», «Народная манархія», «Аргумэнты «за» і «супраць» царызму ў Беларусі», «Самы чалавечны чалавек».

Алесь Міхалевіч заявіў, што Партыя БНФ ня мае ніякага дачыненьня да выпуску фальшывага нумару, гэта праект грамадзкай ініцыятывы «Хопіць».

Галоўны рэдактар «СБ» Павал Якубовіч наступным чынам пракамэнтаваў правакацыю для агенцтва БелТА: «Гэта даволі дарагая задумка. Калі гаворка ідзе пра 65 тыс. асобнікаў каляровай газэты, то гэта 150 тыс. даляраў. Грамадзяне ўзялі грошы яўна не з панчохі сваёй жонкі».

Ухапіўшыся за лічбы, агучаныя П.Якубовічам, на інтэрнэт-форумах задаюцца пытаньнем, адкуль бяруцца грошы на выданьне сапраўднай «СБ»? Са словаў рэдактара вынікае, што сабекошт аднаго 8-старонкавага нумару «СБ» складае каля 5000 рублёў, у той час як у шапіках нумар каштуе 400 руб. Улічваючы, што заяўлены наклад газэты — 500 тыс. экзэмляраў штодзённа, а перад выбарамі спэцвыпуск газэты трапіў у кожную паштовую скрынку, напрошваецца пытаньне: хто даплачвае розьніцу?

«Што тычыцца маральна-псыхалягічнага аспэкту, то, у параўнаньні з тым, што робіць «Советская Белоруссия», — гэта супэрмаральна», — заявіў Алесь Міхалевіч у інтэрвію БелаПАН.

Каментары

Цяпер чытаюць

Ад сачэння за топ-менеджарамі да пікантных драм ХІХ стагоддзя. Як працуе дэтэктыўнае агенцтва «Рэкс» Аляксандра Азарава6

Ад сачэння за топ-менеджарамі да пікантных драм ХІХ стагоддзя. Як працуе дэтэктыўнае агенцтва «Рэкс» Аляксандра Азарава

Усе навіны →
Усе навіны

Ртутны тэрмометр прабыў у целе жанчыны восем гадоў. Неймаверная гісторыя ва Украіне1

Месі стаў футбалістам-мільярдэрам — як Раналду

Навукоўцы разгадалі адзін з галоўных сакрэтаў Вялікай піраміды — як яна здолела выстаяць падчас землятрусаў6

Трамп падоўжыў яшчэ на год санкцыі супраць кіраўніцтва Беларусі12

Зяленскі праінфармаваў еўрапейскіх лідараў пра расійскія планы адносна Беларусі5

Трамп вызначыўся, хто будзе новым кіраўніком амерыканскай разведкі

Беларуска злётала на Мальдывы і вярнулася з запазычанасцю амаль 18 000 рублёў8

Лаўроў угледзеў у Азіі фармаванне мясцовага НАТА і ўжо загадзя яго баіцца4

У беларускія вёскі пачнуць ездзіць фургоны самаабслугоўвання

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ад сачэння за топ-менеджарамі да пікантных драм ХІХ стагоддзя. Як працуе дэтэктыўнае агенцтва «Рэкс» Аляксандра Азарава6

Ад сачэння за топ-менеджарамі да пікантных драм ХІХ стагоддзя. Як працуе дэтэктыўнае агенцтва «Рэкс» Аляксандра Азарава

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

Закрыць Паведаміць