Грамадства33

Лукашэнка запатрабаваў не дапускаць у парках Мінска неабгрунтаваных забудоў

Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў не дапускаць у паркавых зонах Мінска неабгрунтаваных забудоў.
Як паведаміла прэс-служба прэзідэнта, падчас даклада 30 жніўня старшыні Мінгарвыканкама Мікалая Ладуцькі асаблівую ўвагу ён надаў пытанню захаванасці паркавых зон у горадзе.

На думку беларускага кіраўніка, у паркавых зонах аб’екты могуць стварацца толькі ў строгай адпаведнасці з зацверджанымі горадабудаўнічымі дакументамі, у прыватнасці Генеральным планам забудовы Мінска.

Варта зазначыць, што, нягледзячы на пратэсты жыхароў і грамадскасці, у парку 40-годдзя Кастрычніка вядзецца будаўніцтва гатэля «Пекін».

На сустрэчы таксама былі закрануты пытанні, што ўзнікаюць у сувязі з ушчыльненнем забудовы ў Мінску.

Лукашэнка звярнуў увагу на неабходнасць комплекснага развіцця сталіцы:

«Мінск трэба комплексна прыводзіць у парадак, каб іншыя гарады бралі прыклад. Ужо абыходзяць сталіцу і Гродна, і Гомель, дый ва ўсе абласныя цэнтры прыедзеш — адпачываеш. У Мінску ў нас шмат робяць, але цэласнай карціны не ствараюць. Трэба браць кожны квартал, можа дом, паліклініку, двор і ствараць нейкія ізюмінкі. Увогуле, трэба добраўпарадкоўваць горад так, каб ён застаўся ў душы мінчан». Рабіць гэта трэба, не затрачваючы вялікі сродкаў, мяркуе Аляксандр Лукашэнка. На яго думку, значны ўнёсак у навядзенне парадку ў горадзе павінны ўнесці самі гараджане.

Афіцыйны лідар падтрымаў ініцыятыву горада адносна павелічэння будаўніцтва арэнднага жылля, якое, як паказала практыка, вельмі запатрабаванае. Як сказаў Ладуцька, зараз аформленыя дагаворы прыкладна на 70 здаваемых горадам у арэнду кватэр. Аб попыце на такі від паслугі гаворыць той факт, што на адну каватэру было 12 заявак з боку грамадзян, якія маюць патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў.

Лукашэнка падтрымаў прапанову аб будаўніцтве да 2015 года 3 тыс. арэндных кватэр. Паводле слоў Ладуцькі, крыніцамі рэалізацыі гэтага праекта будуць бюджэтныя сродкі, а таксама крэдыты банкаў і аблігацыйная пазыка Мінгарвыканкама.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Сяргей Ціханоўскі запусціў свой ютуб-канал з вершамі і казкамі88

Сяргей Ціханоўскі запусціў свой ютуб-канал з вершамі і казкамі

Усе навіны →
Усе навіны

Саудаўская Аравія рыхтуецца паставіць на месца еменскіх хусітаў1

Ва Украіне прадухілілі замах на камандзіра «Хартыі»

Зяленскі дабіваецца, каб Маск дазволіў Украіне выкарыстоўваць Starlink для навядзення дронаў на тэрыторыі Расіі1

Вось якое хараство за 40 мільёнаў даляраў прадае сябар-трэнер Лукашэнкі3

У Мінску мантуюць грандыёзны аквапарк на вадзе амаль на 2000 квадратных метраў2

Пад украінскім Хмяльніцкім дэтанавалі боепрыпасы на вайсковым палігоне

На Смаргоншчыне правялі заняткі народнага апалчэння ФОТЫ17

Прадстаўніцу беларускай арганізацыі выключылі з Кансультацыйнай рады НДА нацыянальных меншасцяў Латвіі7

Беларускага добраахвотніка Жэрара вызвалілі з-пад варты пад заклад1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сяргей Ціханоўскі запусціў свой ютуб-канал з вершамі і казкамі88

Сяргей Ціханоўскі запусціў свой ютуб-канал з вершамі і казкамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць