Больш за 240 работнікаў тэкстыльнай фабрыкі ў Карачы на поўдні Пакістана загінулі пры пажары, які не ўдаецца патушыць цягам 17 гадзін.
На месцы працуюць каля 40 пажарных разлікаў. Колькасць работнікаў, якія знаходзіліся ў будынку, ацэньваецца ў 1 600.
Паводле сведчанняў відавочцаў, дзясяткі чалавек скакалі з даху будынка ў надзеі выратавацца ад полымя.
Напярэдадні ў пакістанскім Лахоры адбыўся яшчэ адзін пажар на фабрыцы, якія забраў 25 жыццяў.
Каментары