Грамадства22

Расея адмяніла абмежаваньні ў рамках квоты

Цяпер цукар будзе завозіцца ў Расею паводле адмысловага графіку – штомесяц у роўнай колькасьці.

Пра гэта паведаміў дырэктар Беларускай цукровай кампаніі Дзьмітры Кірылаў. Паводле ягоных словаў, у Фэдэральнай мытнай службе РФ падпісаны загад аб скасаваньні адзінага мытнага паста і ўвядзеньні вольнага рэжыму завозу беларускага цукру наўпрост замоўцам.

Цяпер цукар будзе завозіцца ў Расею паводле адмысловага графіку — штомесяц у роўнай колькасьці. Гуртавыя кошты экспартнага цукру будуць адпавядаць гуртавым коштам расейскіх вытворцаў. Прадаваць цукар малодшай суседцы будуць усе беларускія вытворцы — Скідзельскі і Гарадзейскі камбінаты, Жабінкаўскі цукравы завод і Слуцкі цукрава?рафінадны камбінат.

Тым самым пачало дзейнічаць міжурадавае пагадненьне, падпісанае 23 сакавіка ў Менску. Нагадаем, што паводле дамоўленасьці Беларусь дабраахвотна абмежавала памер экспарту цукру ў Расею. Сёлета плянуецца паставіць у Расею 180 тыс. т. цукру, у будучыні — 100 тыс. т.

Пра гэта паведаміў дырэктар Беларускай цукровай кампаніі Дзьмітры Кірылаў. Паводле ягоных словаў, у Фэдэральнай мытнай службе РФ падпісаны загад аб скасаваньні адзінага мытнага паста і ўвядзеньні вольнага рэжыму завозу беларускага цукру наўпрост замоўцам.

Цяпер цукар будзе завозіцца ў Расею паводле адмысловага графіку — штомесяц у роўнай колькасьці. Гуртавыя кошты экспартнага цукру будуць адпавядаць гуртавым коштам расейскіх вытворцаў. Прадаваць цукар малодшай суседцы будуць усе беларускія вытворцы — Скідзельскі і Гарадзейскі камбінаты, Жабінкаўскі цукравы завод і Слуцкі цукрава-рафінадны камбінат.

Тым самым пачало дзейнічаць міжурадавае пагадненьне, падпісанае 23 сакавіка ў Менску. Нагадаем, што паводле дамоўленасьці Беларусь дабраахвотна абмежавала памер экспарту цукру ў Расею. Сёлета плянуецца паставіць у Расею 180 тыс. т. цукру, у будучыні — 100 тыс. т.

Прамаруджваньне з пастаўкамі беларускага цукру ў спрошчаным рэжыме тлумачыцца тым, што расейскі бок да апошняга ня вызначыў парадак праходжаньня яго праз мяжу. Менавіта таму дагэтуль дзейнічаў ранейшы профіль рызыкі, паводле якога беларускі цукар пільна правяраўся на якасьць і паходжаньне.

Паводле інфармацыі сп. Кірылава, ад 23 сакавіка ў Расею адгрузілі толькі 10 вагонаў прадукцыі агульнай вагой 6 380 т. Дагэтуль няясны лёс 5 вагонаў з цукрам, што знаходзяцца на складзе часовага захоўваньня.

Варта адзначыць, што перамовы па цукровым пытаньні працягваюцца. Старшыня канцэрну «Белдзяржхарчпрам» Іван Данчанка на сёньня знаходзіцца ў Маскве, дзе ў часе перамоваў мусіць вырашыць тэхнічныя пытаньні. Дамову аб агульных прынцыпах супрацоўніцтва ў вобласьці вытворчасьці і абароту цукру ў Беларусі і Расеі плянуецца заключыць цягам двух месяцаў.

Тым часам посьпехі расейскіх вытворцаў цукру дазваляюць Расеі ў кароткай пэрспэктыве цалкам адмовіцца ад імпарту салодкага прадукту.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Сяргей Ціханоўскі запусціў свой ютуб-канал з вершамі і казкамі85

Сяргей Ціханоўскі запусціў свой ютуб-канал з вершамі і казкамі

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі дабіваецца, каб Маск дазволіў Украіне выкарыстоўваць Starlink для навядзення дронаў на тэрыторыі Расіі1

Вось якое хараство за 40 мільёнаў даляраў прадае сябар-трэнер Лукашэнкі3

У Мінску мантуюць грандыёзны аквапарк на вадзе амаль на 2000 квадратных метраў2

Пад украінскім Хмяльніцкім дэтанавалі боепрыпасы на вайсковым палігоне

На Смаргоншчыне правялі заняткі народнага апалчэння ФОТЫ17

Прадстаўніцу беларускай арганізацыі выключылі з Кансультацыйнай рады НДА нацыянальных меншасцяў Латвіі7

Беларускага добраахвотніка Жэрара вызвалілі з-пад варты пад заклад1

Mark Formelle упершыню выпусціў адзенне для сабак і катоў2

У Мінску п'яны пасажыр напаў на таксіста, бо той не размаўляў з ім падчас паездкі3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сяргей Ціханоўскі запусціў свой ютуб-канал з вершамі і казкамі85

Сяргей Ціханоўскі запусціў свой ютуб-канал з вершамі і казкамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць