Улада1515

Лукашэнка: Я раблю тое, што я абяцаў народу

«Я раблю тое, што я абяцаў народу», — заявіў Аляксандр Лукашэнка ў інтэрв’ю міждзяржаўнай тэлекампаніі «Мір» (запісана 4 кастрычніка, фрагменты выйшлі ў эфір 7 кастрычніка), адказваючы на пытанне пра сакрэт свайго поспеху.

«Я памятаю тыя першыя выбары, калі народ адчуў пасля распаду Саюза, што мы ў бездань ляцім.

Кульгавыя, якія ляжалі гадамі ў пасцелі, не паднімаліся, хворыя, яны дзецям не давяралі, паднімаліся, ішлі, на насілках неслі некаторых, але яны ішлі за Лукашэнку галасаваць.
Я што, магу іх падвесці? Ды хто я такі? Супраць такой волі і такіх пачуццяў народа? Я быў бы падонкам, ідыётам, калі б я здрадзіў свайму народу. Вось у чым талент і яркасць мая. Я ніколі не гаварыў таго, чаго я не рабіў ці не змагу зрабіць», — сказаў Лукашэнка.

«Мяне шмат у чым папракалі, — адзначыў ён. — І ў мяне багацця на 11 мільярдаў долараў — ажно. Гэта цэлы гадавы бюджэт (ну цяпер крыху ўжо ў нас бюджэт большы).
Уявіце, год краіна нічога не есць — Лукашэнка. З чаго гэта можна было ўзяць? Нафта, газ — дзе яны? Няма. Нічога не прыватызавалі. Адкуль такія даходы? Проста трэба было ў перадвыбарную кампанію мяне чымсьці там ушчыпнуць. Але народ гэтаму не паверыў. А я проста сказаў: у мяне ёсць гэтыя 11 млрд. Нават Буш аднойчы сказаў. Я яму ліст напісаў: забярыце. Ужо што-што, але 11 млрд не схаваеш. Гэта 11 вагонаў грошай, напэўна, там. Забярыце, кажу. Ніхто сёння грошай Лукашэнкі не знайшоў і не забраў. І галоўнае, людзі ў гэта не вераць і правільна робяць. Так, Лукашэнка не цукар, але ён справядлівы», — заявіў афіцыйны лідар.

Каментары15

Цяпер чытаюць

ЗША распачалі знішчэнне іранскага флоту5

ЗША распачалі знішчэнне іранскага флоту

Усе навіны →
Усе навіны

Іран, верагодна, закрыў Армузскі праліў1

Стала вядома, як Трамп кіруе вайсковай аперацыяй супраць Ірана3

Мужчына на сапбордзе, які загінуў у Свіслачы ў цэнтры Мінска, ударыўся галавой аб мост, калі фатаграфаваўся2

«Белавія» паведаміла, што цяпер будзе з рэйсамі ў Дубай і Доху

З'явілася ВІДЭА трапляння іранскага «Шахеда» ў хмарачос у Бахрэйне

Рэзідэнцыя аяталы Хаменеі ляжыць у руінах, што з ім самім — невядома3

Расія пагражае выйсці з перамоў, калі ёй не аддадуць увесь Данбас12

У цэнтры Мінска загінуў мужчына, які катаўся па Свіслачы на сапбордзе3

Лукашэнка на Лагойшчыне пакалупаўся вілкамі ў цялячым гноі32

больш чытаных навін
больш лайканых навін

ЗША распачалі знішчэнне іранскага флоту5

ЗША распачалі знішчэнне іранскага флоту

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць