Грузінскі мільярдэр Бідзіна Іванішвілі, які ўзначальвае перамогшую на выбарах кааліцыю «Грузінская мара», назваў склад новага ўрада.
Узначаліць кабінет міністраў Іванішвілі мае намер асабіста. Пасаду кіраўніка МУС, у прыватнасці, зойме прадстаўнік «Грузінскай мары» Іраклій Гарыбашвілі, пасаду міністра абароны — лідар партыі «Наша Грузія» (гэтая партыя ўваходзіць у кааліцыю Іванішвілі), былы пасол Грузіі ў ААН Іраклій Аласанія.
На пасаду міністра замежных спраў плануецца вылучыць Маю Панджыкідзэ, сваячку (сястру жонкі) згаданага Іраклія Аласанія. У мінулым Панджыкідзэ была паслом Грузіі ў Нямеччыне, у цяпер з’яўляецца
Міністрам рэгіянальнага развіцця, згодна з планам, стане былы футбаліст Каха Каладзэ.
На пасаду міністра па справах выканання пакаранняў будзе прызначаны былы амбудсмэн Сазар Субары. Міністрам па справах рэінтэграцыі стане паплечнік Іванішвілі, палітолаг Паата Закарэышвілі.
Каментары