ААТ «ААБ Беларусбанк» заяўляе аб адсутнасці праблем з выдачай крэдытаў суб’ектам гаспадарання, паведамілі ў прэс-службе банка.

Афіцыйную заяву Беларусбанк зрабіў «у сувязі з інсінуацыямі на тэму спынення выдачы крэдытаў і вострага дэфіцыту ліквіднасці».

«На сённяшні дзень банк забяспечвае выкананне ўсіх абавязацельстваў па крэдытаванню суб’ектаў гаспадарання як у рамках дзяржаўных праграм, так і па іншых праектах. Праблем з ліквіднасцю банк не мае, рэсурснай падтрымкай з боку Нацыянальнага банка Беларусі не карыстаецца», — адзначылі ў прэс-службе ААТ «ААБ Беларусбанк».

Працэнтныя стаўкі па крэдытах у беларускіх рублях істотна не змяніліся, дадалі ў банку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?