У Ленінскім раёне Мінска з'явіўся нападнік на жанчын. Міліцыя просіць аб дапамозе
Мінская міліцыя разлічвае на дапамогу грамадзян у вышуку маладога чалавека, які напаў на жанчыну ў Ленінскім раёне сталіцы.
Як паведамілі ў ГУУС Мінгарвыканкама, 17 кастрычніка невядомы ўчыніў напад на жанчыну. Зламыснік не затрыманы. У міліцыі ёсць падставы меркаваць, што ён можа паўтарыць свае дзеянні.
Напад адбыўся прыкладна ў 16.45 каля дома № 17 па вуліцы Нахімава. Невядомы малады чалавек падышоў ззаду да48-гадовай мінчанкі і абхапіў яе за шыю. Калі пацярпелая стала вырывацца, ён нанёс ёй некалькі ўдараў па галаве нейкім прадметам. Пасля нападу невядомы ўцёк.
Падчас правядзення
У аб’ектыў трапіў нейкі малады чалавек, які праследаваў жанчыну. З вялікай доляй верагоднасці можна гаварыць аб тым, што гэты малады чалавек можа быць зламыснікам, а ў момант яго фіксацыі відэакамерамі ён адшукваў магчымы аб’ект для ўчынення злачынства.
На падставе паказанняў сведак, пацярпелай, інфармацыі з камер відэаназірання складзены прыкметы зламысніка: на выгляд 20–27 гадоў, хударлявага целаскладу, шчокі ўпалыя, рост 175–178 см, валасы прамыя
На паходку варта звярнуць асаблівую ўвагу. Пры хадзе ён сутуліцца, ходзіць перавальваючыся з нагі на нагу, ступні пры гэтым шырока павернуты, кісці рук трымае ў адвіслым становішчы.
Быў апрануты: куртка кароткая
Супрацоўнікі міліцыі звяртаюцца да ўсіх, хто можа пазнаць выяўленага маладога чалавека, неадкладна паведаміць у ГУУС Мінгарвыканкама. Кантактныя тэлефоны:
Каментары