Сіндром нематы, або Няёмкасць рускамоўных за мову
Піша Мікалай Халезін.
Калі чытаю эсэ Сяргея Дубаўца, адчуваю адначасова паліталагічнае раздражненне і літаратурную асалоду. Уласна, і тое, і другое з’яўляецца кампліментам аўтару, які кожнай сваёй новай працай спрабуе выклікаць у грамадстве дыскусію. І гэта ўдаецца яму значна лепш за абсалютную большасць запісных беларускіх палітыкаў.
На гэты раз Сяргей апублікаваў эсэ «Мова дэмакратыі і мова дыктатуры», у якой падняў адну з найважнейшых у краіне тэмаў — тэму беларускай мовы. Зрабіў гэта, як заўсёды, агрэсіўна, дакладна і таленавіта. Напэўна, менавіта таму частка беларускага
У наступным за публікацыяй інтэрв’ю радыё «Свабода» ён патлумачыў сваю пазіцыю для тых, хто ўбачыў у матэрыяле абразы ў свой адрас: «Я не адштурхоўваю рускамоўных, я іх клічу далучацца ды беларускамоўных.Якраз для „дзвіжухі“. Проста заклікаю я іх не лепшым чынам, што многія і ўспрымаюць гэта як адштурхоўванне. А як заклікаць інакш, каб пачулі? У мяне не атрымліваецца. Хвароба надта застарэлая. Многія нават не ўяўляюць, што можна жыць
Мэтай было аб’яднанне рускамоўных у першую чаргу вакол таго, што вы называеце адзінай справай — нармальнай краіны Беларусі».
Таму тэму «бедных і пакрыўджаных» я б хацеў пакінуць убаку і выказацца па сутнасці пытання, паднятага Дубаўцом.
У першую чаргу, хацеў бы сказаць пра тыя змены, якія за апошнія 18 гадоў адбыліся.
Так, безумоўна, Лукашэнка і яго асяроддзе прыклалі ўсе намаганні, каб беларуская мова перастала існаваць як факт. Але, пры гэтым, яна не перастала. Больш за тое, яна актыўна асвойвалася часткай беларусаў, паступова дрэйфуючы ў свядомасці ад статусу «мовы вёскі» да «мовы істэблішменту».Сёння для палітыка ці грамадскага дзеяча недапушчальна адмовіцца даць інтэрв’ю беларускамоўнаму рэсурсу на беларускай мове. Уласна, пратэставы рух супраць дыктатуры і стала трансфармаваць моўную праблему, вывеўшы яе ў ранг прыярытэтнай.
Наўрад ці сёння знойдзецца палітык дэмакратычнага лагера, які не пагодзіцца з тым, што рашэнне моўнай праблемы стане адным з найважнейшых пры трансфармацыйных працэсах.
Палажэнне мовы сёння бядотнае — выцесненая з сістэмы адукацыі, прэсы, асяроддзя зносін, яна выціснутая на перыферыю актуальных праблем.Адзінае, што сёння можна канстатаваць — мова знаходзіцца ў рэжыме «кансервацыі», і большых стратаў, чым тыя, якія ёй нанесла ўлада, нанесці ўжо няможна.
На маю думку, змяніць сітуацыю можна толькі «зверху», пры неабходнай падтрымцы «знізу».Колькі б мы ні звярталіся да грамадства, людзі не будзе гаварыць
А для гэтага неабходна палітычная воля кіраўніцтва краіны, здольнага мабілізаваць для вырашэння праблемы навукоўцаў, прадстаўнікоў сістэмы адукацыі, лідараў меркаванняў і, як гэта ні парадаксальна, спецыялістаў па рэкламе.Толькі сумесна выпрацаваная праграма і яе няўхільнае выкананне могуць даць хуткі і сур’ёзны эфект.
Адзін з тэзісаў, з якім я не пагаджуся ў матэрыяле Дубавца — гэта з тэзісам аб тым, што ў рускамоўных беларусаў «ззаду Расія». Няма Расіі ззаду ў беларусаў, а калі і ёсць, то толькі геаграфічна, у той момант, калі яны спрабуюць ўбачыць сваю будучыню ў Еўропе.На працягу апошніх двух дзясяткаў гадоў я не без задавальнення назіраў, знаёмячыся з вынікамі сацыялагічных апытанняў, як змяняецца настрой у беларускім грамадстве, як Расея для ўсё большай колькасці беларусаў перастае быць «вялікай радзімай».
У мяне дзве дачкі — Даніэла і Марыя, 13 і 18 гадоў. Старэйшая была ў Маскве адзіны раз у жыцці, і сёння гэта не найлепшы яе ўспамін ў чарадзе іншых падарожжаў. Яны не маюць зносінаў са сваімі аднагодкамі ў Расіі,і не ў сілу сваіх палітычных перакананняў або надуманай варожасці. Проста ў іх трохі іншыя погляды на жыццё і адрозніваюцца культурныя коды. Яны ўспрымаюць Расею толькі як суседнюю дзяржаву, хоць і маюць там сваякоў. Так, у іх свядомасці няма сёння неабходнасці ведаць беларускую мову, але,
Пры гэтым яны ведаюць беларускую, чытаюць, слухаюцьаўдыё-кнігі , якія ў мностве начытвае на выдатнай беларускай мове іх дзядуля Андрэй Каляда. Яны хутка асвойваюць англійскую, бо ў ёй ёсць патрэба.
Я разумею, што Сяргей якраз і піша вось аб гэтым «няма патрэбы», але варта ўсведамляць, што новыя пакаленні беларусаў — гэта пакаленні прагматычных маладых людзей, якія лёгка асвояць мову пры пэўных умовах. І, у адрозненне ад сваіх бацькоў, дзядуляў і бабуль, не стануць падкладаць пад сваю ляноту да вывучэння мовы ідэалагічную падкладку.
Я памятаю свой першы досвед зносін на беларускай мове. Гэта было амаль два дзясяткі гадоў назад на Беласточчыне, куды мы з Дзімам Бандарэнка прыехалі, каб паразмаўляць з польскімі беларусамі.Падтрыманы Дзімам, я стаў гаварыць
Успамінаю яшчэ адзін выпадак з уласнай практыкі. Мы прыехалі на чарговы еўрапейскі тэатральны форум у Швейцарыю, куды, рэдкі выпадак, прыехала нямала расейскіх тэатралаў.Практычна не змаўляючыся, мы перайшлі на беларускую, каб дыстанцыявацца ад расійскай дэлегацыі. Але,
Яшчэ адзін «лінгвістычны» момант узнік падчас падрыхтоўкі да пастаноўкі «Караля Ліра» для ўдзелу ў перадалімпійскім фестывалі Globe to Globe на прэстыжнай сцэне Шэкспіраўскага тэатра «Глобус».Нам прапанавалі ажыццявіць гэтую пастаноўку ў складзе 37 тэатраў з усяго свету, прэзентуюць 37 п’есаў Шэкспіра на 37 мовах. Першапачаткова арганізатары паняцця не мелі аб тым, ці існуе пераклад п’есы на беларускую мову, і прапанавалі нам ажыццявіць пастаноўку на рускай. Мы наадрэз адмовіліся, заявіўшы, што спектакль альбо будзе пастаўлены на беларускай, альбо мы адракаемся ўдзелу ў фестывалі.
Я апісваю гэтыя гісторыі не таму, што вырашыў ўспомніць беларускія лінгвістычныя вехі ў сваёй гісторыі, а таму, што хачу паспрабаваць растлумачыць: штуршок да ўжывання мовы адбываецца тады, калі ўзнікае адчуванне неабходнасці.Калі чалавек пастаўлены ва ўмовы асэнсаванага выбару. Як тыя ўмовы, у якія быў пастаўлены спікер Вярхоўнага Савета Мечаслаў Грыб. У той дзень я знаходзіўся ў парламенцкай зале, дзе займаўся сваімі журналісцкімі абавязкамі ў складзе парламенцкага пула журналістаў. Абраны напярэдадні спікерам, генерал міліцыі Мечыслаў Іванавіч Грыб падняўся на трыбуну і загаварыў
Гісторыя Мечаслава Грыба паказальная — ён не змог пачаць весці пленарнае пасяджэнне на рускай мове, пры тым, што дзяржаўнай мовай краіны была беларуская. Але я не магу сказаць, што ён стаў беларусам у выніку гэтага. Ён стаў беларусам раней, і менавіта таму не змог весці пасяджэнне на рускай.Я таксама стаў беларусам раней — да таго, як стаў гаварыць
Мабыць, у гэтым я вельмі нагадваю абсалютную большасць сваіх суайчыннікаў, і не магу сказаць, што ганаруся гэтым — хутчэй, адчуваю няёмкасць. Няёмкасць, за якую дзякую Сяргею Дубаўцу, бо такі дыскамфорт прымушае змяняць сітуацыю.
Каментары