Меркаванні329329

Сяргей Дубавец: Усе нашы цывілізацыйныя праблемы мы церпім дзеля ўтульнасці рускамоўных

«Тожа дземакраты» і «тожа беларусы» баяцца мовы, як савецкі турыст на выезьдзе: «Я жа там нічыво не пайму». Гэтая боязь нашмат глыбей, чым жаданьне перамен. Перамен хочацца розумам, а страх мовы сядзіць недзе ў гіпофізе, сярод іншых комплексаў непаўнавартасьці нашага глыбока правінцыйнага чалавека.

Нам сапраўды ўтульней пачувацца крыху рабамі і пры гэтым наракаць на сваё рабства, чым вызваліцца. Беларускамоўны беларус пачуваецца свабодным, але трэба не забываць, што другі бок свабоды – адказнасьць, пэўны цяжар. Быць роўным з расейцам, палякам ці немцам, але пры тым узваліць на сябе місію прадстаўляць сваю краіну, нацыю, культуру, бо ў табе бачаць тваю Беларусь.

Нам сапраўды ўтульна ўяўляць сваю краіну часткай Расейскай імпэрыі: тулякі, пермякі, мінчане, кацярынбуржцы, валагодцы... Дзякуючы скрозь расейскаму целіку многія так і пачуваюцца. Нічога ня трэба рабіць.
Але пры гэтым... прагнуць перамен. Уявіце сабе рух «Европейская Вологодчина» ці кампанію «Говори правду» ў Таганрогу ці рух «За свободу» ў Кацярынбургу... Там таксама ёсьць праціўнікі дзейных губэрнатараў, але на агульную сытуацыю іх дзейнасьць уплывае ня больш, чым дзейнасьць нашых кампаніяў і рухаў. Чаму? Таму што і ня мусіць. Паводле прыроды сваёй.

Нам сапраўды ўтульна змагацца за перамены, глыбока ў душы іх ня хочучы. Мова – наш галоўны ўнутраны дыскамфорт. І гэта праўда, якую вам пацьвердзіць кожны беларускамоўны, які штодня перажывае гэты дыскамфорт у краме, у транспарце, у паліклініцы...
Там сёньня праходзіць лінія фронту ў гэтай вайне за перамены. І калі ў цырульні беларускамоўны дэмакрат сустракае свайго калегу з апазыцыйнай кааліцыі, які пасуе перад рускамоўнасьцю асяродзьдзя, яны, гэтыя двое, апынаюцца па розныя бакі гэтай лініі фронту.

І колькі б пасьля яны ні дэкляравалі адзінства дэмакратычных сілаў, гэтае адзінства немагчымае – на ўзроўні гіпофіза. Бо насамрэч адзін зь іх змагаецца за незалежнасьць краіны і наступныя за ёй дэмакратычныя эўрапейскія каштоўнасьці, а другі – за ўтульнасьць быць дэмакратам у расейскай правінцыі.

За гэтыя 18 гадоў мы разгубілі ўсё, што магло б нас аб'ядноўваць і ўзмацняць, што было б для нас каштоўнасьцю, якая не ператварылася ў пустаслоўе, мы страцілі ўсе аўтарытэты і каардынаты, якія некалі нешта значылі.
У беларускай дэмакратыі больш няма нічога сьвятога. Апроч мовы. Гэтую каштоўнасьць згубіць проста немагчыма. Яна застаецца галоўным крытэрам адрозьненьня апазыцыі і ўлады, дэмакратыі і сатрапства, незалежнасьці і правінцыйнасьці, культуры і сэрвіроўкі царскага стала.

І калі сёньня я чытаю старонку вядомага апазыцыйнага палітыка ці знанага дэмакратычнага журналіста ў фэйсбуку па-расейску, я гіпофізам адчуваю, што мы па розныя бакі гэтай лініі фронту. Мы гаворым на розных мовах: я на прыніжанай у Беларусі, але роднай мне мове дэмакратыі, ён – на навязанай яму сіламоц мове каляніяльнае дыктатуры.

Каментары329

Цяпер чытаюць

Былога беларускага міліцыянера злавілі ў Бельгіі пры спробе рабавання крамы2

Былога беларускага міліцыянера злавілі ў Бельгіі пры спробе рабавання крамы

Усе навіны →
Усе навіны

У Тайландзе хочуць збіраць грошы за права вылету з краіны1

Катэдж у закрытым пасёлку каля Мінскага мора купілі за 4,45 мільёна даляраў4

Шляхецкую сядзібу сярэдзіны XIX стагоддзя з Валожынскага раёна прадалі на аўкцыёне2

У Наваполацку спрабуюць уратаваць старую мазаіку5

Стала вядомая новая пасада адстаўленага начальніка Маскоўскага РУУСа Мінска5

Завяршыла кар’еру і працавала ў «Жабцы». Гісторыя беларускай лучніцы, якая ўзяла ўсе залатыя медалі на чэмпіянаце Польшчы2

Прадавец кітайскіх электрамабіляў, які будаваў маштабныя планы, абвясціў аб банкруцтве

Каля «Інстытута культуры» знайшлі цела 26‑гадовага мінчука. Забойцу вызначылі праз 16 гадоў4

Імя «героя СВА», што пракруціў у фарш 8‑месячную дачку, занеслі на вайсковы мемарыял8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былога беларускага міліцыянера злавілі ў Бельгіі пры спробе рабавання крамы2

Былога беларускага міліцыянера злавілі ў Бельгіі пры спробе рабавання крамы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць