Грамадства99

«Зона Х» пра справу Arche: «Цынічнасць тэкстам дадаюць і ілюстрацыі»

Лукашэнкаўцы разгортваюць «агнявую падрыхтоўку» вакол справы Валера Булгакава, рэдактара часопіса Arche.

Нагадаем, што ў філосафа канфіскавалі больш за 5000 беларускамоўных кніг. Учора рэпартажык пра справу дало БТ — у вечаровай праграме «ZонаХ».

Арыштаваныя рахункі выдання і вырашаецца пытанне аб скасаванні ліцэнзіі, расказала БТ. Тэлебачанне паведаміла аб канфіскацыі літаратуры, цытуем: «у якой чытачам прапаноўваўся альтэрнатыўны погляд на гісторыю акупацыі Беларусі ў гады вайны.
Галоўны рэдактар прызнаецца, што кнігі ягоныя і што надрукаваныя яны былі ў Еўропе.
У кожнай з гэтых кніг, заключылі эксперты (экспертаў, вядома, не называюць — НН), сумнеўная трактоўка гісторыі Беларусі ў гады фашысцкай акупацыі. Цынічнасць тэкстам дадаюць і ілюстрацыі.
Дрэнна пахнучая літаратура ўтрымлівае свастыку, а таксама карыкатуры, якія, па словах спецыялістаў, далёкія ад рэальнасці».

БТ паведамляе са словаў следчых: «Галоўны фігурант справы, Булгакаў, пазней растлумачыў: кнігі былі вырабленыя ў Літве і Польшчы. Па папярэдніх дадзеных, менавіта адтуль і спансаравалася незаконнае рамяство.
Уся прадукцыя, а гэта больш за 2О розных загалоўкаў, у бліжэйшым часе паступіць на паўторную экспертызу».

«Паўторную» — ці азначае гэта, што першыя эксперты аказаліся досыць сумленнымі, каб не ўзвесці паклёп на навуковыя кнігі, якія распаўсюджваў Булгакаў?

Са словаў Валера Булгакава, у ліку сканфіскаваных кніг былі такія выданні пра «гісторыю акупацыі», як «Палітычная гісторыя незалежнай Беларусі (1991–2006)», «Хрышчэнне нацыі: масавыя акцыі 1988–2009», «Жаўнеры БНР» Алега Латышонка, дыялекталагічныя слоўнікі, «Полацкая рэвізія 1552 года», «Кніга магістрата места Полацка 1727 г.», «Грунвальдская бітва» і г.д.

Пра Другую сусветную вайну, удакладняе в.а. галоўнага рэдактара Arche Аляксандр Пашкевіч, пісаў «ваенны» нумар «ARCHE» (№ 5 за 2008 год) і кніжка нямецкага гісторыка Марка Бартушкі «Партызанская вайна ў Беларусі ў 1941—1944 гг." Гэтыя выданні, сапраўды, багата ілюстраваныя, дзе візуальны шэраг раскрывае прыёмы нацысцкай таталітарнай прапаганды і яе хлуслівасць.

Адносна «цынічнасці тэкстаў»: Пашкевіч кажа, што змешчаны ў тым нумары былі выключна навуковыя артыкулы аўтарства навукоўцаў з Беларусі, Польшчы, Германіі, Ізраіля, заснаваныя на крыніцах.
Вось назвы некаторых з іх: «Горад Мінск пад нямецкай акупацыяй (1941–1944)», «Праваслаўная царква ў Беларусі за нямецкай акупацыяй (1941–1944)», «Вялікая Айчынная вайна ў свядомасці беларусаў», «Удзел мясцовых калабарантаў у «канчатковым вырашэнні» яўрэйскага пытання ў акупаванай Беларусі» ды інш.
«Навошта шыць палітыку там, дзе ідзе гаворка пра выключна навуковыя выданні? — пытаецца Пашкевіч.

— Дастаткова сказаць, што аўтарамі часткі з іх з'яўляюцца сучасныя яўрэйскія гісторыкі — даследчыкі Халакосту. Гэта, напрыклад, Леанід Рэйн, Леанід Смілавіцкі.

Большасць тэкстаў перад гэтым друкаваліся на старонках акадэмічных заходніх выданняў — у тых краінах, дзе, як вядома, нацысцкая прапаганда забароненая законам».

Сюжэт прайшоў пад канец перадачы БТ, недзе між кантрабандай наркотыкаў і смяротнай аварыяй. Апроч голаса аўтара сюжэта, у кадры зацемнены твар і зменены голас супрацоўніка спецслужбаў, які расказвае пра «отработку сарая в Лагойском районе», дзе выявілі 5500 асобнікаў літаратуры. Яе цяпер і правяраюць на «экстрэмізм».

Хоць следчыя Дэпартамента фінансавых расследаванняў падаюць справу як «чыста эканамічную», за ёй праглядаецца выразны палітычны заказ на адзіны беларускамоўны інтэлектуальны штомесячнік.

Каментары9

Цяпер чытаюць

Выйшаў на свабоду выбітны хірург Андрэй Любецкі2

Выйшаў на свабоду выбітны хірург Андрэй Любецкі

Усе навіны →
Усе навіны

Сёння на папцы Ціханоўскай — партрэт жыхара Брэста, якога пасадзілі на сем гадоў за тое, што ён хадзіў на суды над палітвязнямі1

Паранены беларус-добраахвотнік «Лахвіч» — той, якога нядаўна цкаваў Батулін4

Латушка — Бабарыку: Я таксама размаўляю з сябрамі. У нас розныя сябры27

Канапацкая заклікала «беларусаў, якія мяшкуюць тут», ладзіць інцыдэнты на «Новай Беларусі», абяцае падзяку ад камісіі вяртання20

Крэдыт на жыллё пад 1% — колькі насамрэч давядзецца пераплачваць за ўвесь час?3

Севярынец: Калі беларус з беларусам не будзе размаўляць па-беларуску — Беларусі не будзе43

Казка ад Сяргея Ціханоўскага з'явілася на ютуб-канале Акадэміі кіравання9

На канферэнцыі «Новая Беларусь» выступілі Ціханоўская і Бяляцкі. Распачаліся дэбаты. Ідзе анлайн-трансляцыя3

Ціханоўская: Перамены ў Беларусі — гэта пытанне часу. Вось асноўныя тэзісы яе выступу на канферэнцыі «Новая Беларусь»38

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Выйшаў на свабоду выбітны хірург Андрэй Любецкі2

Выйшаў на свабоду выбітны хірург Андрэй Любецкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць