Бабруйская школьніца cкрала ў хаце ў сваёй сяброўкі ювелірныя вырабы на буйную суму, паведамілі ў аддзяленні інфармацыі і грамадскіх сувязей УУС Магілёўскага аблвыканкама.
Школьніцы пазнаёміліся ў інтэрнэце. Знаходзячыся ў гасцях у новай сяброўкі, дзевяцікласніца ўбачыла ў яе пакоі залатыя ўпрыгажэнні.
Школьніца папрасіла сяброўку прынесці вады і, калі тая выйшла на кухню, выкрала ювелірныя вырабы.Пасля сыходу госці гаспадары кватэры недалічыліся трох ланцужкоў з крыжыкамі, чатырох пярсцёнкаў і дзвюх пар завушніц.
Бацькі ашуканай дачкі звярнуліся ў міліцыю. Пакуль вярнуць выкрадзенае не атрымалася: «сяброўка» сцвярджае, што здала ювелірныя вырабы ў ламбард.
Усе акалічнасці гэтай справы яшчэ трэба будзе высветліць следству. Бабруйскі гарадскі аддзел Следчага камітэта распачаў крымінальную справу паводле арт. «Крадзеж» у дачыненні да
Каментары