Адзін чалавек загінуў і двое атрымалі траўмы ў выніку дарожна-транспартнага здарэння 31 кастрычніка на 494-м кіламетры трасы Мінск — Брэст — мяжа РФ.
У Крупскім раёне 35-гадовы мінчанін на "Додж Гранд Караване", не справіўся з кіраваннем, выехаў за межы праезнай часткі і сутыкнуўся з экскаватарам, які стаяў на раздзяляльнай паласе.
У выніку ДТЗ кіроўца ад атрыманых траўм памёр на месцы здарэння, а яго пасажыры — 1978 і 1975 гадоў нараджэння былі шпіталяваныя ў Крупскую цэнтральную раённую бальніцу.
Каментары