Грамадства11

У гродзенскіх тралейбусах можна будзе згуляць вяселле і пастраляць

Тралейбуснае ўпраўлення пашырыць спіс дадатковых паслуг незвычайнымі прапановамі.

У Гродне з’явяцца вясельны і дзіцячы тралейбусы, а таксама тралейбусы-ціры. Кіраўнік вобласці Сямён Шапіра даручыў арганізаваць дадатковыя паслугі на базе тралейбуснага ўпраўлення, паведамляе БЕЛТА.

Сёння ўпраўленне прапануе размяшчаць гукавую рэкламу, здае тралейбусы ў арэнду, аднак гэтыя паслугі не прыносяць дастатковага прыбытку.

У той жа час у горадзе ёсць попыт на новыя формы баўлення часу. Некалькі машын замест спісання кіраўнік вобласці даручыў накіраваць на дапрацоўку. Пасля чаго тралейбусы павінны паслужыць яшчэ гродзенцам у нязвыклай якасці.

На вясельным тралейбусе змогуць пакатацца па горадзе маладыя з гасцямі, у ім будзе вясельны стол, і музыка, месцы для жаніха і нявесты, дэкарацыі.

Дзіцячы тралейбус прызначаны для самых маленькіх і будзе прапаноўвацца як у арэнду, так і катаць дзяцей па горадзе па святах.

Акрамя таго, дзве старыя машыны даручана пераабсталяваць пад перасоўныя ціры, што было папулярнай практыкай раней.

Тралейбусы-ціры, хутчэй за ўсё, можна будзе пабачыць недалёка ад навучальных установаў, у іх пасля заняткаў зможа бавіць час моладзь.

Таксама са спісаных мадэлей адна застанецца жыць у тралейбусным парку ў якасці рарытэта, каб паказваць юным гродзенцам, на чым раней ездзілі па горадзе іх бацькі.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Азараў моцна пакрыўдзіўся на словы «псеўдалідаркі Ціханоўскай», што яго План Перамога быў памылкай29

Азараў моцна пакрыўдзіўся на словы «псеўдалідаркі Ціханоўскай», што яго План Перамога быў памылкай

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі перасталі прадаваць зімовае дызельнае паліва «Арктыка». І зрабілі гэта свядома2

Невялічкі эцюд Мікеланджэла прадалі за 27,2 мільёна даляраў. Гэта рэкорд1

«Бро, не купляй сабе бульбяны мяшок — ідзі ў залу»: беларускі вядучы ТНТ раскрытыкаваў мужчынскія касцюмы оверсайз13

Беларуска Марына Зуева заняла на Алімпіядзе 15‑е месца2

«Чароўны трусік» Юрый Дземідовіч узначаліў расійскі правінцыйны оперны тэатр13

Ціханоўская прызналася, што мала чым можа памагчы беларусам у Грузіі9

Адключэнне ад Starlink запаволіла тэмпы расійскага наступлення. Але ці надоўга?6

На Магілёўшчыне будуць вырабляць чырвоную ікру, але не для таго, каб яе есці5

Заходнія спецслужбы сумняюцца, што за замахам на генерала Аляксеева стаіць Украіна4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Азараў моцна пакрыўдзіўся на словы «псеўдалідаркі Ціханоўскай», што яго План Перамога быў памылкай29

Азараў моцна пакрыўдзіўся на словы «псеўдалідаркі Ціханоўскай», што яго План Перамога быў памылкай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць