Матацыкліст, які не меў правоў на кіраванне, ехаў з сябрам за рулём знятай з уліку «Ямаха».Убачыўшы пададзены супрацоўнікам ДАІ знак з патрабаваннем спыніцца, ён яго праігнараваў.
Не спыніўся і ўбачыўшы патрульны аўтамабіль ДАІ з уключанымі пробліскавымі маячкамі і гукавым сігналам.
Пры руху матацыкл неаднаразова праязджаў на чырвонае святло, каля паўсотні метраў гнаў па сустрэчнай паласе, а на адным скрыжаванні ледзь не збіў мінака.
Парушальнік спыніў рух толькі калі яго заблакавалі тры патрульныя аўтамабілі. Ліхачом апынуўся жыхар Гродна, якому толькі праз паўмесяца споўніцца 18 гадоў. Дзяржаўтаінспектарам прыйшлося скласці адразу сем пратаколаў аб парушэнні ПДР.
Каментары