Гісторыя22

З нафталіну дастатыя

Піша Анатоль Сідарэвіч.

Літаратуразнаўца Ціхан Чарнякевіч, пабачыўшы выпуск часопіса Arche, прысвечаны беларускай гістарыяграфіі 1920-х, загарэўся ідэяй зрабіць нумар, у якім былі б прадстаўленыя крытыкі і літаратуразнаўцы міжваеннага часу. Я ж спытаўся ў свайго маладога земляка, ці будзе ў выпуску прадстаўлены такі спецыфічны жанр, як публічны літаратурна-палітычны данос. Звычайна такія даносы ўчыняліся ў форме артыкулаў ці рэцэнзій. «Разносілі» за ідэйны змест твораў, за адсутнасць класавай і партыйнай пазіцыі (пільнасці). Так Уладзімір Сядура даносіў на Юлія Таўбіна, Алесь Кучар і Аркадзь Куляшоў — на Максіма Лужаніна, Лукаш Бэндэ — на Алеся Кучара...

Мінулае згадваецца ў сувязі з падзеямі вакол Arche.
Пагром часопіса — гэта спроба спыніць развіццё незалежнай гуманітарнай думкі. Цягам апошніх 18 гадоў дзяржава настойліва дэманстравала варожасць да беларускай гуманістыкі. Гэта і закрыццё Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта ды Гуманітарнага ліцэя, і пагром часопіса «Крыніца», і высяленне з акадэмгарадка рэдакцыі Беларускай Энцыклапедыі, і зліццё акадэмічных інстытутаў літаратуры, мовы, мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору, і пазбаўленне працы не аднаго і не двух гуманітарыяў...

У незалежнай нібыта беларускай дзяржаве няма Інстытута гісторыі Беларусі, няма Інстытута археалогіі і матэрыяльнай культуры, Інстытута сусветнай (ці хоць бы еўрапейскай) гісторыі, Інстытута міжнароднай эканомікі і міжнародных адносін.
Мы дажыліся да таго, што акадэмічныя інстытуты ўзначальваюць кандыдаты навук. На ўсіх гуманітарыяў Акадэміі выдаецца адзін-адзіны часопіс — «Весці НАН Беларусі. Серыя гуманітарных навук», які выходзіць шэсць разоў на год.

Гонар гуманістыкі ратуюць незалежныя выданні.
Генадзь Сагановіч вядзе «Беларускі гістарычны агляд», Беларускі інстытут навукі і мастацтва ў Нью-Ёрку выпускае тамы «Запісаў», Аляксандр Фядута стаў прамотарам гадавіка «Асоба і час», Беларускае гістарычнае таварыства з дапамогай польскіх уладаў наладзіла выданне «Беларускіх гістарычных сшыткаў».
Калі заняпаў часопіс «Спадчына», эстафету ў яго падхапіў Arche.

Ён стаў такім выданнем, выпуск якога не хоча і не можа наладзіць сучасная дзяржава: часопісам, у якім публікаваліся працы гуманітарыяў, у тым ліку гісторыкаў, незалежна ад таго, дзе яны працуюць і жывуць. Часопіс стаў месцам навуковых дыскусій, палемікі. Паказальна, што Arche выдаваў і кнігі, падрыхтаваныя ў дзяржаўных установах. Хто ведае, ці выйшаў бы грунтоўны двухтомнік Адама Бабарэкі, падрыхтаваны ў Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва?

Каментуючы нашэсце падаткавікоў на вечарыну ў Гродне, з якога і пачалася (публічна) «справа Arche», галоўны рэдактар часопіса «Дзеяслоў» Барыс Пятровіч сказаў радыё «Свабода»: «Хутчэй за ўсё, гэта адмашка зверху».

У словах Барыса Пятровіча ёсць рацыя. Чыноўнік без загаду начальства не ўзваліць на сябе дадатковы цяжар. Але адмашка адбываецца тады, калі ёсць данос знізу.

З моманту, як у нашай краіне з'явілася дзяржаўная ідэалогія, аднавілася патрэба ў літаратурным і навуковым даносе. Але вы не ўбачыце ў газетах артыкулаў кшталту тых, якія пісалі Бэндэ і Абэцэдарскі. Гэтыя функцыі перададзеныя не абцяжаранай ведамі тэлевізійнай шпане. Гісторык А, літаратуразнаўца В, палітолаг С лічаць за лепшае чыніць закрыты, вусны данос, ведаючы, што напісанае застаецца ў архівах.

Матывы бываюць розныя. Адны помсцяць апанентам, другія кіруюцца кар'ерна-карыслівымі меркаваннямі, трэція — не могуць «паступіцца прынцыпамі».

У выпадку з Arche імаверны кожны з матываў.
Адных часопіс узяў кіпцем за рабрыну, другім ён стварае псіхалагічны дыскамфорт, трэціх абурае незалежнасцю ў меркаваннях, у чацвёртых выклікае зайздрасць... Важна адзначыць, што галоўны наш чыноўнік кніг, паводле яго прызнання, не чытае, пагатоў не чытаюць такія спецыялізаваныя выданні падаткавікі, а чыноўнікі ДФР, мабыць, толькі цяпер даведаліся пра існаванне Arche. Як ні мяркуй, без даносу людзей, якія лічаць сябе гуманітарыямі, не абышлося. Або даносчык сам мае доступ да вушэй адмінстратараў, або, калі данос прыйшоў ад дробнай сошкі, ён быў аддадзены на заключэнне таму (тым), хто карыстаецца даверам адміністратараў. Так уладкавана сістэма.

Устанавіўшы, што часопіс Arche «падрывае асновы», адміністратары (найбольш вераемна, галоўная ідэалагічная служба краіны) распрацоўваюць сцэнар. І тады гродзенскія падаткавікі даведваюцца, што ў іх горадзе праводзіцца вечарына, на якой прадаюць часопіс і кнігі, і кіруюцца наводзіць парадак. І тады чыноўнікі ДФР робяць адкрыццё: у Беларусі выходзіць часопіс Arche...

Дух Бэндэ і Абэцэдарскага незнішчальны датуль, пакуль у краіне ёсць дзяржаўная ідэалогія, таталітарны або аўтарытарны рэжым.
Попыт на літаратурны і навуковы данос знікае разам са знікненнем такога палітычнага рэжыму.

Каментары2

Крыніцы ва ўрадзе Азербайджана пацвердзілі, што самалёт Azerbaijan Airlines быў збіты расійскай ракетай

Крыніцы ва ўрадзе Азербайджана пацвердзілі, што самалёт Azerbaijan Airlines быў збіты расійскай ракетай

Усе навіны →
Усе навіны

Міліцыянтка, якая выконвае песні нявесткі Лукашэнкі, — былая жонка палітвязня5

У Мінску адкрыўся яшчэ адзін кінатэатр — за 20 метраў ад метро і з шэзлонгамі3

Абуранаму кіроўцу, чый аўтобус дзеці загадзілі пасля экскурсіі, давялося выдаліць відэа — каб не нагнятаць4

Уладальнік расійскага судна, якое ішло ў Сірыю і затанула, заявіў, што гэта тэракт

Хакеіст Баскаў, ваенкам Крываносаў, медык Румо. Лукашэнка назваў сваіх давераных асобаў8

Ядзерныя міжкантынентальныя балістычныя ракеты робяцца непрыдатнымі нашмат хутчэй, чым лічылася раней10

Праезд па МКАД падумваюць зрабіць платным

Што будзе з заробкамі ў 2025-м? І ці адключаць ютуб? Адказвае Чалы6

Канапацкая знайшла сабе толькі сем давераных асобаў — дый тое сярод іх сын-даносчык3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Крыніцы ва ўрадзе Азербайджана пацвердзілі, што самалёт Azerbaijan Airlines быў збіты расійскай ракетай

Крыніцы ва ўрадзе Азербайджана пацвердзілі, што самалёт Azerbaijan Airlines быў збіты расійскай ракетай

Галоўнае
Усе навіны →